Коротко о разном У гонар таленавітага земляка Захара Бірала ў пасёлку Мар‘іна адкрылі мемарыяльную дошку 11.03.2016 219 Redactor Комментариев нет Захара Бірала Цікавым субяседнікам і таленавітым паэтам — менавіта такім запомніўся ён сябрам, суседзям і ўсім, хто сустракаўся ў жыцці з беларускім паэтам Захарам Бірала. Нядаўна споўнілася 110 гадоў з дня яго нараджэння. Захар Якаўлевіч нарадзіўся ў нашым раёне, працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Мар’ інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы. Паэт выпусціў некалькі кніжак. Марыя Пячура і Аляксандр Бірала Да 110-годдзя з дня нараджэння нашага земляка ў пасёлку Мар‘іна была адкрыта мемарыяльная дошка. Яна з’явілася на доме, у якім з 1984 па 1993 год жыў Захар Бірала. Падчас ад-крыцця дошкі дырэктар раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч расказаў некаторыя факты з бія-графіі пісьменніка. Напры-клад, тое, што спачатку беларускі паэт меў адукацыю чатыры класы. Але маладому хлопцу пашанцавала: яго талент заўважыў Кузьма Чорны і дапамог пачынаючаму паэту паступіць спачатку на рабочы факультэт. Затым Захар Бірала паспяхова скончыў літаратурна-лінгвістычны факультэт БДУ. Мерапрыемства прадоўжылася ў Мар’інагорскім каледжы. На сустрэчу, прысвечаную юбілею беларускага пісьменніка, завіталі сябры, таварышы і родныя Захара Біралы, студэнты каледжа. Нашага зямляка ўспаміналі добрым словам. Цікавымі фактамі з жыцця Захара Біралы па-дзяліліся яго дзеці Марыя і Аляксандр. — Дзень бацькі пачынаўся рана: ён уставаў у пяць гадзін раніцы, пры гэтым лажыўся каля дванаццаці гадзін ночы. І ўвесь час нешта пісаў. Да нас часта прыязджалі пісьменнікі. Калі яны пачыналі размаўляць па-беларуску, сэрца замірала — так гучна і прыгожа з іх вуснаў гучала чыстая беларуская мова! Быцькі далі нам з братам добрую адукацыю. Яны прывілі нам любоў да нашай Радзімы, любоў да беларускай літаратуры,— дзеліцца дачка Захара Біралы Марыя Пячура. Сафія Меляшкевіч жыла з Захарам Бірала на адной лесвічнай пляцоўцы, вечарамі яны разам гутарылі, абмяркоўвалі літаратуру. Захар Бірала дапамагаў пачынаючым паэтам: ён нацэльваў моладзь на цікавыя рыфмы. — Захар Якаўлевіч даў мне пуцёўку ў творчае жыццё. Ён радаваўся маім поспехам, як сваім, — расказаў пухавіцкі паэт Уладзімір Рунцэвіч. Напрыканцы сустрэчы студэнты Мар’інагорскага сельскагаспадарчага кале-джа прачыталі вершы Захара Біралы. Гавораць, што чалавек жыве, пакуль жыве памяць пра яго… А паэт жыве, пакуль жывуць яго вершы. Святлана ВАЙЦЯХОЎСКАЯ