Общество Органы ЗАГС Рэспублікі Беларусь адзначаюць 100-годдзе з дня ўтварэння. 24.07.2017 139 Redactor Комментариев нет Сёлета 100-годдзе з дня ўтварэння адзначаць органы ЗАГС Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ўсе аддзелы ЗАГС асаблівую ўвагу надаюць падзеям, якія звязаны з лічбай 100. Юбілейная, сотая, падзея адбылася напярэдадні дня нараджэння горада: у мінулую суботу аддзелам ЗАГС Пухавіцкага райвыканкама быў аформлены соты запіс акта аб заключэнні шлюбу. Шчаслівай парай сталі маладажоны Павел Засіменка і Марына Харытончык. І муж, і жонка — ураджэнцы нашага раёна. Новую сям’ю павіншавалі не толькі начальнік аддзела ЗАГС Наталля Дубовік, якая ўручыла маладым першы агульны сямейны падарунак (цёплы плед), але і сваякі, і сябры.