Дзяўчаты ведаюць смак перамог.

Юныя футбалісткі Яўгенія Бондар, Вікторыя Чарток, Анастасія Лосік, Кацярына Хаткевіч,Аліна Жернасек на жнівеньскай настаўніцкай канференцыі прадстаўлялі сваю футбольную каманду.

Юныя футбалісткі Яўгенія Бондар, Вікторыя Чарток, Анастасія Лосік, Кацярына Хаткевіч, Аліна Жернасек на жнівеньскай настаўніцкай канференцыі прадстаўлялі сваю футбольную каманду.

Аб жаночым футболе ў Мар’інай Горцы ўжо шмат хто ведае, таму што маладая дзявочая каманда, створаная на базе Мар’інагорскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву, практычна адразу стала выступаць паспяхова. Так, дзяўчаты пад кіраўніцтвам трэнера Дзмітрыя Ламака ў 2015 годзе сталі прызёрамі рэспубліканскага турніру «Кока-кола: уступай у гульню», самага масавага футбольнага спаборніцтва, якім ахоплены ўсе раёны Беларусі. А сёння ў скарбонцы гэтай каманды ўжо не адна ўзнагарода і званне бронзавых прызёраў Мінскай вобласці.

Нашы юныя пухавіцкія футбалісткі Дыяна Шэлег, Марыя Качан, Анастасія Тагаева, Юлія Ляпіч, Паліна Гурская ў складзе зборнай каманды Мінскай вобласці сёлета сталі пераможцамі спартакіяды Мінскай вобласці сярод школьнікаў і сярэбранымі прызёрамі ў спартакіядзе Рэспублікі Беларусь сярод школьнікаў.

Восень — час новых адказных гульняў. І дзяўчынкі яшчэ не раз у гэтым сезоне выйдуць на поле даказваць, што яны лепшыя.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *