Добрая  традыцыя існуе ва УП «Жылцепласэрвіс» КГ.

1 (копия)Чатырнаццаты год запар святочныя ранішнікі для дзяцей сваіх работнікаў праводзяць ва УП «Жылцепласэрвіс» КГ. І ўжо другі год запар замест двух прадстаўленняў арганізуюць чатыры: два — для работнікаў горада, два — для работнікаў філіяла ў Дружным.

Агульная колькасць дзяцей, якія прыйшлі напрыканцы мінулага года на ёлку, склала 650 чалавек. Таму нязменнаму Дзеду Марозу (Уладзіміру Сірко) і Снягурцы (Таццяне Вірэніч) давялося папрацаваць! Але яны справіліся са сваімі навагоднімі абавязкамі: ніхто не застаўся без падарунка і добрага настрою.

Трэба сказаць, што Таццяна Вірэніч не толькі “заслужаная камунальная” Снягурка, але і нязменны сцэнарыст і рэжысёр. Дзякуючы яе намаганням навагоднія сцэнарыі за ўсе гэтыя гады ні разу не паўтарыліся.

Нельга не адзначыць і той факт, што на навагодняе свята сваіх дзетак ужо прыводзяць тыя, хто сам  калісьці танцаваў на першых камунальных ранішніках. Вось такая цудоўная традыцыя наладжваецца…

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *