Еўракантэйнеры сталі «ахвярамі» вандалізму.

 

IMG_3097Кожнае камунальнае прадпрыемства мае план па нарыхтоўцы другасных адходаў. Павялічваць збор другаснай сыравіны павінна дазволіць работа па ўстаноўцы кантэйнераў для паасобнага збору адходаў.  Іх у раёне налічваецца 363 адзінкі. У тым ліку — 196 новых еўракантэйнераў, для вывазу якіх набыты і дзве новыя спецыялізаваныя машыны.

Самы час прааналізаваць лічбы. За 6 месяцаў з еўракантэйнераў было са-брана значна менш другаснай сыравіны, чым камунальнікі планавалі. Чаму так адбываецца? Найперш таму, што з адкрытых кантэйнераў проста знікае другасная сыравіна, на якую ёсць попыт у адпаведнай групы насельніцтва. Па другое, мы бачым, што сартаванне — па-ранейшаму далёка не самы моцны бок нашых грама-дзян, нягледзячы на пастаянную інфармацыйную работу і работу па забеспячэнні насельніцтва ўсімі ўмовамі для практычнага прымянення на справе свядомых адносін да збору адходаў.

Так, новыя еўракантэйнеры, нядаўна ўстаноўленыя на кантэйнерных пляцоўках горада і пасёлкаў, прыстасаваны якраз для найбольш эфектыўнага раздзельнага збору. Яны абсталяваны спецыяльнымі прарэзамі для збору адпаведных адходаў (паперы, шкла, палімераў). Гэтыя шчыліны павінны прадухіліць пападанне ў кантэйнеры пакетаў са звычайным бытавым смеццем.

Ва ўсякім разе, менавіта так і павінна быць. Аднак на справе ўсё выглядае інакш. І мы ўжо не аднойчы пісалі пра тое, што паказваюць рэйды па кантэйнерных пляцоўках: нягледзячы на наяўнасць ёмістасцяў для агульнага смецця, грама-дзяне ўсё роўна ўмудраюцца змешваць адходы нават у еўракантэйнерах. Гэта, безумоўна, праблема, якая гаворыць аб адсутнасці належнай свядомасці ў дадзеным пытанні і аб нежаданні займацца сартаваннем бытавых адходаў.

Але гэта, на жаль, не адзіная праблема. Акрамя названай, ёсць яшчэ адна: еўракантэйнеры сталі «ахвярамі» вандалізму (глядзі фота). Эстэтычныя, сучасныя, абсталяваныя коламі для больш зручнага манеўрыравання, яны хутка губляюць свае спажывецкія ўласцівасці. Прыклад таму — кантэйнерная пляцоўка ў дварах па вуліцы Камунальная. Ні адзін з чатырох новых кантэйнераў ўжо не выглядае новым. Мала таго, што з прарэзаў вырваны палоскі гумы, якія затуляюць ад ападкаў змесціва кантэйнераў, у іх зламаны і па-крадзены колы.

Гледзячы на такі вынік работы вандалаў, зноў і зноў узнікае пытанне: што яшчэ трэба зрабіць, каб у людзях, нарэшце, прачнулася сумленне? У дадзены момант нават не хочацца казаць пра свядомасць, што дазволіла б нам думаць пра дзень заўтрашні, які ўсім можа гарантаваць толькі добрае экалагічнае становішча. Просяцца другія словы: спыніце вандалізм, не крадзіце ў саміх сябе, заставайцеся людзьмі!

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *