Кукуруза  пакідае  палі.

Механізатар Павел Капскі.

Механізатар Павел Капскі.

 

 

Чарговай важнай задачай, якая паўстала перад земляробамі, стала ўборка кукурузы. Усяго па раёне неабходна ўбраць  8760 гектараў. Цёплае надвор’е, якое панавала на выхадных, дазволіла прыступіць да ўборкі “каралевы палёў”.

Аднымі з першых касіць кукурузу на сілас пачалі сельгас-філіял “Чырвоны май”, ААТ “Зазерка”, ААТ “Племянны завод “Індустрыя” і ПСУ “Рудзенскае”. Некаторыя гаспадаркі пакуль не запаўняюць свае траншэі сіласам, аднак што-дзень косяць гэтую злакавую расліну на падкормку жывёле. Па такім раскладзе пакуль дзейнічаюць і  ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс”.

Кукурузу на КЗРы косіць механізатар Павел Капскі. Ён паўтара года працуе ў гаспадарцы. Раней  быў задзейнічаны на культывацыі глебы і адвозцы залёнай масы.

Вадзіцелі Аляксандр Герман, Федар Спец і Міхаіл Ахрэмчык.

Вадзіцелі Аляксандр Герман, Федар Спец і Міхаіл Ахрэмчык.

На кукурузным полі побач з КЗРам працуюць тры “Уралы”. Імі кіруюць вопытныя вадзіцелі Фёдар Сцец, Міхаіл Ахрэмчык і Аляксандр Герман. Яны адвозяць  скошаную зялёную масу на малочнатаварныя фермы “Навасёлкі”, “Сінча”, “Кляцішына” і МТК “Дубраўка”.

— Кукуруза паспела добрая, пакуль атрым-ліваем ураджайнасць больш за 300 цэнтнераў з гектара, — адзначае галоўны аграном Дзяніс Адзярыха. — Гэта культура займае 400 гектараў. Хутка пачнем убіраць яе  на сілас. На кормаўборачным камбайне “Ягуар” працаваць будзе Віталь Качан. Дабавім больш тэхнікі для перавозкі зялёнай масы, каб работа шла без перапынку.

У гаспадарцы з мінулага года застаўся значны запас кармоў. Гэтымі днямі завяршаецца падрыхтоўка сіласных траншэй. На малочнатаварным комплексе “Дубраўка”  закладваць сіласную масу будуць ў чатыры новыя траншэі.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *