Сяўба яравых збожжавых у ААТ “Шацк” набліжаецца да фінішу

 1 (копия) 3 Сёння ў сельгасарганізацыі на апошніх гектарах яравога кліна плануюць дасеяць пшаніцу. Трэці год  сяўбу ў гаспадарцы   праводзіць  Аляксей  Есімчык. Механізатар традыцыйна ўваходзіць у лік лепшых сейбітаў  раёна. Гэты сезон не стаў  выключэннем.

У полі я адчуваю сябе сапраўдным гаспадаром, — гаворыць Аляксей Юр’евіч. — У сельскай гаспадарцы працую з 1994 года. Зіму не вельмі люблю, хаця ў гэты перыяд можна крыху адпачыць. Працую на палетках з раніцы да вечара.  Час пралятае непрыкметна. Дзмітрый Дубовік заўсёды аператыўна падвозіць мне насенне. Разумею адказнасць усёй справы,  стараюся сеяць якасна.

Пад яравую сяўбу ў гаспадарцы сёлета было адведзена 480 гектараў. Гэта  на 230 гектараў менш, чым у мінулым годзе. Паменшыць  пасяўную плошчу  вясной  вырашылі невыпадкова: больш адвялі на азімыя  культуры.

— Восенню мы пасеялі 700 гектараў збожжавых культур і 300 гектараў рапсу, — расказвае галоўны аграном гаспадаркі Леанід Алізар. — У цэлым азімыя перазімавалі нядрэнна. Ігар Дубовік на гэтым тыдні прыступіў да хімпраполкі азімых. Спадзяёмся на спрыяльнае надвор’е і на добры ўраджай.

Мінулай  восенню   шацкія   земляробы  поўнасцю  правялі ворыва на ўсёй неабходнай плошчы. Вясной ім трэба было толькі падрыхтаваць глебу. З гэтай задачай справіўся Аляксандр Міхалковіч. Малады чалавек другі год заняты на гэтым відзе работ.

Больш за 12 тысяч тон арганікі ўжо вывезена і ўнесена на палі.  На шацкіх палетках побач з мясцовымі механізатарамі працаваў атрад з ААТ “Пухавіцкі райаграсэрвіс”.  3 (копия)

— У нас склаўся дружны калектыў.  Я  ў гаспадарцы чалавек новы, але ўжо бачу, што людзі не баяцца работы. Усе разумеюць, што ў гэты сезон важна не ўпусціць час, — расказвае дырэктар Пётр Макаравец, які ўзначаліў сельгасарганізацыю месяц таму. — Сяўба яравых збожжавых і зернебабовых на фінішным рубяжы. Будзем далей сеяць кармавыя культуры: 200 гектараў аднагадовых траў і  300 гектараў кукурузы.  Дзяніс Дубовік вядзе ворыва на гэтых землях. Зараз актыўна ідуць  палявыя работы каля фермы “Лявонавічы”. На 26 гектарах  там з’явяцца новыя  пашы.

Кацярына   ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *