Узнагароды за працу

У чацвер пасля ранішняй дойкі калектыў малочнатаварнай фермыКрыніцаПСУРудзенскаеУПМінскметрабудне спяшаўся разыходзіцца дадому. У рамках рэспубліканскай акцыіНаш жывёлавод”  да іх з падарункамі завіталі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Людміла Арэхоўская, старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Таіса Лапко і дырэктар сельгасарганізацыі Ігар Бабярэнка.

Аператар машыннага даення Таццяна Рагатка і старшыня прафсаюзнага камітэта ПСУ "Рудзенскае" Таіса Лапко

Аператар машыннага даення Таццяна Рагатка і старшыня прафсаюзнага камітэта ПСУ «Рудзенскае» Таіса Лапко

Прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод” стала добрай нагодай яшчэ раз падзякаваць за працу ўсім работнікам жывёлагадоўлі. Разам у мінулым годзе яны дасягнулі нядрэнных працоўных вынікаў.  Надой на карову ў гаспадарцы за 2016 год склаў 4367 кілаграмаў, гэта плюс 736 кілаграмаў да 2015 года.  Выхад  цялят  —  87 працэнтаў. У бягучым годзе вытворчыя паказчыкі плануюць палепшыць.

Адказныя  адносіны   людзей да працы і любоў да выбранай справы дазваляюць меркаваць, што ўсе планы стануць рэальнымі. Напрыклад, паказчыкі на МТФ “Крыніца” штогод павялічваюцца. На гэтай ферме працуюць лепшыя аператары  машыннага   даення  гаспадаркі  Ірына Ніканорава і Алена Блашко. Ірына Ніканорава за мінулы   год  надаіла  33000   кілаграмаў малака, што на 3700 кілаграмаў больш, чым у 2015 годзе. Надой на адну карову склаў 5470 кілаграмаў.

— Я працую  аператарам машыннага даення з 1992 года, жыццёвыя абставіны прывялі мяне на ферму, — гаворыць Ірына Аляксандраўна. — Да працы пры-звычаілася хутка, у іншым месцы сябе ўжо не ўяўляю.

Загадчыца МТФ "Крыніца" Любоў Быстрова разам з аператарам машыннага даення Ірынай Ніканоравай і Аленай Блашко.

Загадчыца МТФ «Крыніца» Любоў Быстрова разам з аператарам машыннага даення Ірынай Ніканоравай і Аленай Блашко.

Алена Блашко таксама не бачыць сябе ў іншай сферы. Валавы надой за мінулы год склаў  29500 кілаграмаў, на карову — 4820 кілаграмаў. Жанчыне, відаць, было наканавана лёсам працаваць у жывёлагадоўлі.

—  Мая бабуля, маці і сястра ўсё жыццё працавалі аператарамі машыннага даення. Я  таксама выбрала гэты шлях і не шкадую. Жывёла ў нас забяспечана ўсім неабходным, кармоў хапае, ёсць умовы для працы, — расказвае Алена Канстанцінаўна. — Муж таксама працуе ў сельгасарганізацыі. Тры гады таму  кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла нам дом.

— Ірына і Алена  любяць жывёлу, гэта бачна ў адносінах да справы, — дадае загадчыца фермы Любоў Быстрова.  — Калектыў у нас склаўся. Як кажуць, тут усе свае. Мы заўсёды  падтрымліваем адзін аднаго. Штогод паказчыкі па нашай ферме павялічваюцца. У поспеху шмат складаемых, і адзін з іх — праца нашага тэхніка-асемянатара Таццяны Моўчан.

Тэхнік-асемянатар Таццяна Моўчан

Тэхнік-асемянатар Таццяна Моўчан

Таццяна Пятроўна ў гаспадарцы з 1982 года.  Прыехала па размеркаванні пасля Смілавіцкага аграрнага тэхнікума і засталася. Яна вельмі любіць сваю справу, нездарма ўсё жыццё працуе на адным месцы.  Выхад цялят за мінулы год у яе групе  склаў 94 працэнты.  Гэта высокі паказчык, аднак жанчына  стараецца  працаваць яшчэ лепш.Віншаванні і грашовыя прэміі ад прафсаюзнага камітэта ПСУ “Рудзенскае” атрымалі таксама жывёлаводы МТФ “Русаковічы”.Пра вынік іх працы яскрава гавораць лічбы: у 2016 годзе надой на карову па ферме склаў 4251 кілаграм. Гэта больш на 1110 кілаграмаў у параўнанні з 2015 годам.

— Сёлета мы таксама плануем атрымаць добрыя вынікі, —  падкрэслівае загадчыца фермы  Людміла   Ольхіна. — Я ўзначаліла ферму ў 2015 годзе. Адразу знайшла агульную мову з  калектывам, усе старанна працуюць.  Кармамі  і  канцэнтратамі  мы  забяспечаны.

Загадчыца МТФ "Русаковічы" Людміла Ольхіна, жывёлавод Наталля Лапіцкая і аператар машыннага даення Людміла Вялічка

Загадчыца МТФ «Русаковічы» Людміла Ольхіна, жывёлавод Наталля Лапіцкая і аператар машыннага даення Людміла Вялічка

У 2013 годзе  на МТФ “Русаковічы” запусцілі даільна-малочна блок. Сёння дойны статак складае 317 галоў. Тут працуюць два аператары машыннага даення — Таццяна Рагатка і Людміла Вялічка.

— На ДМБ лягчэй працаваць, чым на звычайнай ферме, — гавораць  жанчыны.  —  Разам мы прывыклі, спраўляемся  хутка. Прыемна,  што  нашу  працу  адзначылі.

Узнагароды ў рамках акцыі атрымалі таксама жывёлаводы   Наталля  Лапіцкая, Максім Белезяк і Андрэй Санько.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *