Усіх аб’яднала свята.

Здымак на памяць са старшынёй пухавіцкага райвыканкама Сяргеем Ленкаўцом.

Здымак на памяць са старшынёй Пухавіцкага райвыканкама Сяргеем Ленкаўцом.

З  чароўнай старой казкай прыйшоў Новы год да ўсіх, хто напярэдадні свята пабываў на галоўным раённым навагоднім прадстаўленніУ  Палац  культуры  запрасілі  дзяцей  з  мнагадзетных  семяўсемяў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама школьнікаў, якія паказваюць выдатныя  поспехі ў вучобе.

360 дзяцей з усіх населеных пунктаў нашага раёна вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей  Ленкавец. Ён шчыра павіншаваў усіх з  надыходзячым  Новым  годам і Калядамі і пажадаў у новым годзе новых станоўчых  эмоцый,  новых  перамог,  моцнага  здароўя і  здзяйснення  жаданняў, якія па традыцыі мы ўсе загадваем пад Новы год.

А тое, што нашы жаданні могуць ажыццяўляцца, калі мы будзем прыкладаць для таго свае сілы, працу, даказала і навагодняя казка, якую паказалі дзецям работнікі раённага цэнтра культуры.

І хаця навагодні сюжэт быў традыцыйны, з барацьбой цёмных і добрых сіл, нам прадставілі сучасную версію супрацьстаяння вядзьмаркі і юнай прынцэсы, якая хацела, каб для ўсіх наступіў Новы год. Было шмат музыкі, танцаў, былі цудоўныя навагоднія дэкарацыі і касцюмы. Быў сапраўдны навагодні цуд, які завяршыўся ўручэннем  падарункаў ад  Дзеда Мароза і, канечне, ад  раённага  выканаўчага  камітэта.

Парадавала гэта цудоўная казка і  дзетак з апякунскіх сем’яў.

Алена  ІВАНОВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *