Сельское хозяйство У ААТ “Племянны завод “Індустрыя” самыя высокія тэмпы росту надояў у раёне. 07.12.2017 175 Redactor Комментариев нет Сёлета ў ліку сельгасарганізацый раёна, якія забяспечваюць павелічэнне надояў у параўнанні з мінулым годам, знаходзіцца ААТ “Племянны завод “Індустрыя”. За 11 месяцаў бягучага года ў гэтай гаспадарцы атрымана 3374 тоны малака, што на 818 тон больш, чым у адпаведным перыядзе 2016 года. Ад кожнай каровы надоена на 672 кілаграмы малака больш, чым летась. Гэта самыя высокія тэмпы росту надояў у раёне. Аднак па саміх аб’ёмах вытворчасці малака ААТ “Племянны завод “Індустрыя” яшчэ знаходзіцца на ўзроўні ніжэй сярэдняраённага. Гэта тлумачыцца нізкай эфектыўнасцю работы жывёлагадоўчага цэха гаспадаркі, што назіралася ў апошнія гады. Што паўплывала на змяненне дынамікі вытворчасці малака ў станоўчы бок? Жывёлаводы Раіса Сакольчык, Іна Радкевіч, Ірына Храловіч. З гэтым пытаннем я звярнуўся да загадчыцы малочнатаварнай фермы “Блонь” Вольгі Цэгла. Яна адказала лаканічна: “Новы кіраўнік, іншыя падыходы…” Па яе словах, больш увагі ўдзяляюць навядзенню парадку на фермах, асабліва ў плане працоўнай дысцыпліны. Палепшылася і якасць травяністых кармоў, якіх нарыхтавана на зіму дастаткова. У плюсавых паказчыках работы фермы (сярэдні надой ад каровы павялічыўся сёлета на 132 працэнты) адлюстроўваецца і стараннасць жывёлаводаў, такіх як старэйшая ў калектыве даярка Таццяна Федарынчык, Аляксандр Ружыцкі, які нядаўна прыйшоў працаваць аператарам машыннага даення, цялятніцы Раіса Сакольчык, Іна Радкевіч, Ірына Храловіч, якія даглядаюць маладняк, жывёлавод Алег Ціханаў і іншыя. Таццяна Федарынчык. Дырэктар ААТ “Племянны завод “Індустрыя” Ілля Змачынскі лічыць, што патрэбны яшчэ час і нямала намаганняў, каб наладзіць вытворчасць малака ў гаспадарцы на дастойным узроўні. — Неабходна максімальна выкарыстоў-ваць такія фактары поспеху ў жывёлагадоўлі, як якаснае кармленне жывёлы, забеспячэнне належных умоў яе ўтрымання і эфектыўная племянная работа, — адзначае Ілля Уладзіміравіч. — Так, у працэс кармлення жывёлы ўнесены карэктывы згодна з рэкамендацыямі спецыялістаў абласной і раённай заатэхнічных служб. Перад тэхнікамі-асемянатарамі Андрэям Дудзінскім, Ірынай Сімаковіч і жывёлаводамі, якія даглядаюць маладняк, пастаўлена задача забяспечыць эфектыўнасць работы па аднаўленні дойнага статку з мэтай замены хворых і нізкаўдойных кароў на высокапрадуктыўных. З гэтай задачай яны паступова спраўляюцца. За 11 месяцаў года атрымана 1273 галавы прыплоду, што на 172 галавы больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. У дойны статак уведзена 339 нецеляў, што амаль у паўтары разы больш леташняга. Андрэй МАЗАНІК.