Школьнікі ўдзельнічаюць ў працоўным атрадзе.

IMG_6221 (копия)Правесці лета з карысцю вырашылі  ўдзельнікі працоўнага атрада, які зараз шчыруе на палетках ААТПлемянны заводІндустрыя”.

На працу школьнікаў накіраваў раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Працуюць яны штодзень па чатыры гадзіны. Задача хлопцаў і дзяўчат — правесці відавую праполку збожжавых культур.

— Такая праполка праводзіцца для таго, каб захаваць чыстую гатунковасць насення і не засмечваць насенныя пасевы, — тлумачыць галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Алесік. — Відаць, што дзеці стараюцца, праводзяць праполку якасна.

Працуюць яны абавязкова пад наглядам дарослых. Гаспадарка арганізавала транспарт, які штодзень забірае атрад з Мар’-інай Горкі і дастаўляе на поле.

— Я задаволена, што трапіла ў гэты атрад, — расказвае вучаніца школы №4 горада Мар’іна  Горка Ірына Сарачынская. — Праца не складаная. Пальчаткі і нажніцы нам выдалі, галаўныя ўборы бяром з сабой. У нас атрымалася добрая і вясёлая каманда. Праца ў такім атрадзе — добрая магчымасць  зарабіць грошы. Бацькі таксама задаволены, што мы праводзім лета з карысцю.

На гэтым тыдні  галоўны спецыяліст аддзела працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Анастасія Салавей і галоўны спецыяліст аддзела па тэхнічным забеспячэнні сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Святлана Карзанава пабывалі на полі, паглядзелі, як працуюць школьнікі.  Яны праверылі неабходную дакументацыю і арганізацыю працы. Парушэнняў спецыялісты не знайшлі.

Працаваць  атрад будзе да 5 ліпеня. Пасля школьнікі атрымаюць заробак, а разам з ім і працоўныя кніжкі з першым запісам пра месца працы.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *