Коротко о разном Эхо праздника: в Пуховичском районе отпраздновали Масленицу 16.03.2016 179 Redactor Комментариев нет Масленица Забавы і смачныя бліны… Гучна і весела адсвяткавалі Масленіцу ў аграгарадку Сітнікі. Музыка, якую было чуваць здалёк, заклікала ўсіх жыхароў на народнае гулянне. Паспяваць, паўдзельнічаць у конкурсах і, безумоўна, пачаставацца блінамі прыйшло шмат людзей. Масленіца — традыцыйнае свята, якое ладзіцца ў Сітніках. Аднак штогод арганізатар Людміла Вароніна стараецца прыдумаць нешта цікавае і здзівіць аднавяскоўцаў. — На гэты раз мы падрыхтавалі танец, спецыяльна для якога зрабілі кола са стужкамі, — расказвае Людміла Рыгораўна. — Свае песні падаравалі гледачам вакальныя групы “Ластаўкі” і “Чараўніцы” пад акампанемент Уладзі-міра Чайкіна. Смела прызнаюся, што я не работнік культуры, але ўсе сцэнарыі пішу сама. Працую на энтузіязме і ад душы. Спадзяюся, што людзям падабаецца. Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ Рыцары — ахоўнікі вясны Масленіца — адно з самых вясёлых і любімых у народзе веснавых святаў. За доўгія часы існавання вызначыліся яго атрыбуты, якія абавязкова сустрэнуцца ў любым месцы, дзе ладзяцца гулянні: карагоды і вясёлыя спаборніцтвы, слуп, з якога самыя спрытныя стараюцца зняць падарункі, катанне на конях і пудзіла Зімы, што абавязкова спальваюць напрыканцы свята, каб прагнаць халады і з імі ўсе зімовыя беды, і, вядома, галоўны пачастунак — бліны. Але кожны арганізатар імкнецца прыдумаць нешта арыгінальнае, каб парадаваць сваіх гасцей. Гаспадары аграсядзібы “Дары Вялеса”, што знаходзіцца ў Блужы, у гэтым годзе за-прасілі ў госці ўдзельнікаў рыцарскага клуба “Тэра” з Рэчыцы. Менавіта ў суправа-джэнні грозных рыцараў з’явілася на святочнай пляцоўцы прыгажуня Вясна пасля таго, як Зіму настойліва папрасілі саступіць ёй месца. І каб даказаць, што ў Вясны сапраўды надзейныя ахоўнікі, рыцары прадэманстравалі гледачам сваё баявое майстэрства: паказалі, як яны валодаюць зброяй, раскрылі сакрэты некаторых баявых прыёмаў. Наталля ПАРХОМЧЫК По традициям Масленицы Шумными гуляниями, которые прошли на территории Кафедрального собора святого Александра Невского в Марьиной Горке, завершилась масленичная неделя для всех православных верующих. Щедрое угощение блинами, народные забавы и конкурсы — все это объединило прихожан в одну большую семью. — Традиции празднования Масленицы есть у каждого прихода, — рассказывает диакон отец Григорий. — Ежегодно и мы проводим этот праздник. Верующие собираются вместе и делятся друг с другом радостью. В этот день все едины. Перед гостями праздника выступили воспитанники духовного патриотического клуба, руководит которым Иван Михайлов. Они продемонстрировали навыки владения оружием. Много зрителей собрала популярная народная забава — перетягивание каната. Соревновались между собой дети и солдаты срочной службы 5-й отдельной бригады специального назначения. Екатерина ДОБРИЦКАЯ