21 кастрычніка — Дзень бацькі

Для чатырохгадовага Ромы Дзеркача шчаслівы  і момант, калі тата Мікола прыходзіць з работы і разам яны бавяць вольны час. Бацька з сынам часта праводзяць яго на спартыўнай пляцоўцы. Прывучыць сына да спорту важна, але для бацькоў галоўнае, каб Ромка вырас добрым, спагадлівым чалавекам, які з   павагай ставіцца да іншых і ўважліва адносіцца да  дзяўчынак. Гэта яны таксама выхоўваюць на асабістым прыкладзе. Кожны тыдзень Мікалай прыносіць жонцы Анастасіі кветкі. Маленькі Рома таксама далучыўся да  сямейнай традыцыі і падчас прагулак заўсёды  зрывае для любімай матулі кветкі. Бо так робіць бацька…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *