Главное Общество 22 ліпеня — Дзень горада Мар’іна Горка. 23.07.2018 5125 Redactor 2 комментария 22 ліпеня — Дзень горада Мар’іна Горка. Статус горада населенаму пункту быў прысвоены ў 1955 годзе. За гэты час вырасла не адно пакаленне новых гараджан. Сярод іх і Вольга Мацейка. Яна ўсё сваё жыццё жыве ў Мар’інай Горцы. Пакідала родны горад толькі на час вучобы і вярнулася назад медыцынскім работнікам. Тут склалася і дружная сям’я, у якой выхоўваецца трое дзетак, а гэта — вялікае шчасце! Што новае стагоддзе нам прынесла… 22 ліпеня 1955 года Мар’іна Горка набыла статус горада. Гэтую дату прынята лічыць днём нараджэння нашай раённай сталіцы, хаця ў пісьмовых крыніцах першы ўспамін аб пасяленні з такой назвай на пухавіцкіх землях адносіцца да XVI стагоддзя. Склалася так, што час не пакінуў матэрыяльных помнікаў, па якіх можна было б прасачыць, як мянялася Мар’іна Горка на працягу стагоддзяў. Але можна дакладна сказаць, якія змены ў воблік горада, а, значыць, і яго жыццё ўнёс век XXI. Горад з вышыні птушынага палёту. 2006 год, красавік — першых наведвальнікаў прыняў рэстаран «Алімпія». Як прызнаваўся кіраўнік сямейнага бізнесу Віталь Габрыелян, калі ў сям’і прынялі рашэнне аб яго адкрыцці, марылі стварыць нешта новае, цікавае, адпаведнае запытам насельніцтва. 2006 год, снежань — у сучасны будынак перасялілася Мар’інагорская дзіцячая школа мастацтваў. 2007 год, снежань — быў урачыста адчынены новы будынак раённага аддзела ўнутраных спраў. 2009 год — кампанія «Марозпрадукт» адкрыла ў Мар’інай Горцы найбуйнейшы на той момант у Беларусі нізкатэмпературны склад, ён жа лагістычны цэнтр. У 2013 годзе пачаў працаваць завод па вытворчасці марожанага, абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. 2010 год, люты — адбылося асвячэнне сабора Святога князя Аляксандра Неўскага. Храм Святога князя Аляксандра Неўскага. Новы арт-аб’ект з’явіўся на тэрыторыі сабора ў 2018 годзе. 2010 год, лістапад — завяршылася рэканструкцыя вуліцы Андрэеўская, якая з’яўляецца не проста гарадской артэрыяй, а часткай дарогі рэспубліканскага значэння. На ёй быў арганізаваны чатырохпалосны рух, па абодва бакі з’явіліся тратуары, якія раней адсутнічалі, што стварала нямала праблем для жыхароў залінейнай часткі горада. Да гэтага шэсць гарадскіх вуліц прынцыпова змянілі сваё аблічча: сталі больш прыгожымі і сучаснымі вуліцы Калініна, Камунальная, Ленінская, Будзёнага, Савецкая, Усходняя. 2010 год, лістапад — на вуліцы Андрэеўская расчыніў дзверы для ўсіх пухавіччан і гасцей раёна новы крыты рынак. 2010-2011-я гады — прыкметна абнавіўся гарадскі парк імя Любы Гайдучонак. Ля цэнтральнага ўваходу з’явілася прыгожая арка, алеі былі выкладзены пліткай, з’явіліся спартыўныя пляцоўкі для міні-футбола, пляжнага валейбола, тэніса. 2012 год — у горадзе пачаў дзейнічаць каталіцкі касцёл. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў яго імем Святога Антонія Падуанскага. Будынак касцёла ў Мар’інай Горцы пабудаваны яшчэ ў першай палове ХХ стагоддзя, але доўгі час у ім размяшчалася электрастанцыя. 2012 год, красавік — пакупнікоў запрасіў гандлёвы дом «ТриО» ТП ТАА «Пухавічыгандаль». 2012 год, май — была адкрыта спартыўная зала фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Вікторыя». 2012 год, кастрычнік — завяршылася будаўніцтва блока №2 дзіцячага сада №6. Для дзяцей свае дзверы адноўлены сад адчыніў у пачатку 2013 года. За мінулыя з пачатку новага стагоддзя гады ў горадзе выраслі новыя мікрараёны. Былі адрамантаваны многія адміністратыўныя будынкі, добра-ўпарадкаваны тэрыторыі прадпрыемстваў і арганізацый. Некаторыя вуліцы ўпрыгожыла скульптура. А побач з горадам пабудавалі выпрабавальны палігон «струннага транспарту» Анатоля Юніцкага, які ўспрымаецца як нешта фантастычнае. Дзіцячая пляцоўка ў мікрараёне «Крыніца» Год 2018-ы таксама ўжо пакінуў свой адбітак на вуліцах горада. У цалкам абноўленым выглядзе паўстаў будынак раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Світанак». Адноўлены будынак раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Світанак». У мікрараёне «Крыніца» адкрылася кафэ «Спадчына». Вось так можа выглядаць… кантэйнерная пляцоўка. Кафэ «Спадчына» ў мікрараёне «Крыніца» Горад радуе кветкамі. Традыцыйна патанае ў ружах тэрыторыя ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод» А яго жыхары чакаюць, калі нарэшце з’явіцца басейн. Як паведаміў старшыня райвыканкама Сяргей Ленкавец, адкрыць басейн плануюць у 2019 годзе. Цяпер праект праходзіць экспертызу. Прадугледжаны басейн, міні-басейн, дзве саўны, трэнажорная зала і зала барацьбы. Аб’ект зможа змясціць 111 чалавек у змену. Размешчаны ён будзе на вуліцы Усходняя. Наталля ПАРХОМЧЫК.
Александр Котяк26.09.2018 в 18:38Permalink Наталья Владимировна,здравствуйте!!! Мы с Вами встречались,а значит знакомы.У меня к Вам вопрос не обычный. 29 октября в СССР всегда отмечался день Комсомола. На территории СШ №2 г.Марьина Горка есть памятный знак: в назидании потомкам-29.10.1968года было написано письмо учениками СШ №2 будущим поколениям!Оно помещено в капсулу, которую они завещали вскрыть через 50 лет. Мы с Вами историки.Заслуживает ли данный факт из истории нашего города внимания со стороны ВАС,как журналиста и редактора отдела районной газеты? Готовятся ли в связи с этой датой мероприятия,в БРСМ? Рейтинг комментария:00 Ответ
RedactorАвтор записи27.09.2018 в 13:26Permalink Добрый день, Александр. О капсуле я знаю. Средняя школа №2 города Марьина Горка готовит большое торжественное мероприятие, посвященное 100-летию ВЛКСМ, в ходе которого капсулу вскроют. По предварительной информации состоится оно 27 октября. Готовит свою программу и районный комитет БРСМ. Но я пока не знаю, что точно планируется. С уважением, Наталья Пархомчик. Рейтинг комментария:00 Ответ