Будь в курсе Коротко о разном У Пухавіцкім раёне адкрыецца 45 аздараўленчых лагераў для дзяцей 15.05.2024 270 Redactor Комментариев нет оздоровление На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта былі разгледжаны пытанні, якія датычацца арганізацыі і правядзення летняй аздараўленчай кампаніі. Фото: из архива «ПН» Навучальны год — на сваёй фінішнай прамой. Выпускнікі ўстаноў адукацыі зараз будуюць планы на тое, як паспяхова правесці ўступную кампанію, а астатнія школьнікі плануюць свой адпачынак. Часткова дзеці праводзяць яго ў летніх аздараўленчых лагерах, якія традыцыйна расчыняць свае дзверы ўжо менш як праз месяц. Усяго ў раёне адкрыецца 45 аздараўленчых лагераў, з якіх 18 — кругласутачныя. Аздараўленне змогуць прайсці 2815 дзяцей (39 працэнтаў ад агульнай колькасці навучэнцаў). У 22-х установах адукацыі раёна з 3 чэрвеня пачнуць працаваць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем, дзе змогуць правесці свой вольны час 1145 школьнікаў. У Рудзенскай, Голацкай і Пярэжырскай СШ з 17 чэрвеня прымуць дзяцей лагеры працы і адпачынку. У іх адпачнуць і папрацуюць 85 чалавек, якія зоймуцца праполкай ляснога пасадачнага матэрыялу ў гадавальніках і пасадкай лесу. На базе Блонскай СШ і СШ №3 горада Мар’іна Горка ствараюцца лагеры ваенна-патрыятычнага профілю. Яны будуць працаваць у ліпені. І яшчэ 12 лагераў розных профіляў будуць рады прыняць школьнікаў у першыя два месяцы лета. Гэта кругласутачныя дзевяцідзённыя лагеры, дзе для дзяцей распрацавана насычаная тэматычная праграма. Сумна не будзе нікому. Традыцыйна ў 4 змены прыме юных пухавіччан аздараўленчы лагер «Лясная казка», куды змогуць прыехаць 640 чалавек. Для аматараў актыўнага ладу жыцця і юных спартсменаў адкрыюцца спартыўна-аздараўленчыя лагеры на базе СШ № 1 пасёлка Дружны, Мар’інагорскай гімназіі і «Лясной казкі». Асаблівая ўвага і гэтым летам будзе ўдзяляцца аздараўленню дзяцей са шматдзетных сем’яў, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, выхаванцаў Рудзенскай спецыяльнай школы-інтэрната. Прадугледжана таксама аздараўленне пухавіччан у спартыўна-аздараўленчым лагеры «Круты Яр» у Барысаўскім раёне. Для падрыхтоўкі да сезона лагера «Лясная казка» былі выдзелены сродкі з абласнога і раённага бюджэтаў. Грошы будуць патрачаны на бягучы рамонт памяшканняў, даху, набыццё неабходнага абсталявання. Алена Максімава