У аграгарадку Турын з’явіўся арт-аб’ект
У цэнтры аграгарадка Турын устанавілі арт-аб’ект — дэкаратыўны драўляны млын. Змайстраваў яго сваімі рукамі мясцовы жыхар Аляксей Цярэшка.
— Мы падгледзелі гэтую цікавую ідэю ў яго каля дома, — расказвае кіраўнік справамі Турынскага сельвыканкама Вольга Саакян. — Млын упрыгожвае двор Аляксея Анатольевіча. І ён з задавальненнем пагадзіўся дапамагчы нам зрабіць такі ж. І нават большы. Для таго, каб пабудаваць млын, яшчэ адзін мясцовы жыхар — індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Хруцкі — даў піламатэрыялы. А не так даўно мы ўстанавілі гэтую драўляную скульптуру. На ёй можна ўбачыць надпіс «З любоўю да Турына». Дарэчы, месца каля млына таксама плануем добраўпарадкаваць і азеляніць.
Цяпер многія спыняюцца і фатаграфуюцца на фоне млына. Арт-аб’ект становіцца адметным знакам аграгарадка Турын.
Анастасія ГЛЕБАВА.