Хлебаробы ААТ “Індустрыя-СГ» перасягнулі экватар жніва

Здаецца, толькі нядаўна стартавала жніво, а ўжо ў некаторых гаспадарках поўнасцю  ўбраны азімы ячмень і рапс, прыступілі да ўборкі іншых культур. Надвор’е дазваляе весці жніво актыўнымі тэмпамі. Для гэтага зроблена ўсё: добра падрыхтаваны камбайны, машыны, сушыльныя комплексы.

Адразу 9 камбайнаў шчыруюць на полі ААТ “Індустрыя-СГ” падчас жніва. У гаспадарцы адна з самых вялікіх плошчаў падлягала ўборцы ўраджаю – 3087 гектараў. Пяць адзінак тэхнікі адвозяць збожжа з поля: дзве аўтамашыны свае і тры — з філіяла “Аўтапарк №19” ААТ “Мінаблаўтатранс”.

Як расказаў дырэктар ААТ “Індустрыя-СГ” Віктар Коршунаў, ужо ўбрана 50 працэнтаў плошчаў. На сённяшні дзень застаецца ўбраць толькі пшаніцу.

З першых дзён у гаспадарцы задалі добры тэмп: за дзень убіраюць 150 гектараў — гэта 4-5 працэнтаў ад агульнай плошчы. Нагрузка на камбайн істотная — 300 гектараў. Але камбайнеры стараюцца, разумеючы, што на жніве дарагая кожная хвіліна.

Усё збожжа даводзіцца дапрацоўваць на зернесушыльным комплексе, даводзячы да неабходнай вільготнасці. За суткі праз комплекс прапускаюць 150-200 тон зерня.

У гаспадарцы ўжо павіншавалі Андрэя Каралько — першага камбайнера, які намалаціў тысячу тон збожжа. На падыходзе і другія камбайнеры-тысячнікі. У сельгасарганізацыі з году ў год добрыя намалоты атрымліваюць многія. У мінулым годзе, напрыклад, было шэсць тысячнікаў. Улічваючы, што ў гаспадарцы ўбрана палова плошчаў, шмат у каго яшчэ ёсць добрая магчымасць набраць сваю тысячу тон.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

 

Лепшыя на жніве

Удзельнікі раённага спаборніцтва, якія дасягнулі высокіх вынікаў  на жніве, па стане на раніцу 25 ліпеня:

Павел НАВІЧЫХІН (ААТ “Зазерка”), які на камбайне GS-12A1  намалаціў 1614 тон збожжа.

Валерый ШКЛЯНКО (ААТ “Энергія Агра”), які на камбайне GS-1218 намалаціў 1033 тоны збожжа.

Мікалай  і Ігар ТАРАСЕВІЧЫ (ААТ “Голацк”), якія на камбайне “Лексіён-580” намалацілі 865 тон збожжа.

Сяргей ЛЯШЧЫНСКІ (ААТ “Індустрыя-СГ”),  які на камбайне GS-1218 намалаціў 824 тоны збожжа.

Мікалай ЛЯПЁШКА (ААТ “Агра-Абярэг”), які на камбайне GS-1218 намалаціў 812 тон збожжа.

Дзяніс МАНЮК (ААТ “Індустрыя-СГ”),  які на камбайне GS-1218 намалаціў 811 тон збожжа.

Аляксандр РАСОЛЬКА і Міхаіл КОМАР (ААТ “Голацк”), якія на камбайне “Лексіён-570” намалацілі 730 тон збожжа.

Дзмітрый КЛУНКО (ААТ “Зазерка”),  які на камбайне GS-12A1  намалаціў  708 тон збожжа.

Маладзёжныя экіпажы:

Сяргей ЗАРОЎНЫ (ААТ “Зазерка”), які на камбайне GS-3219  намалаціў 1717 тон збожжа.

Андрэй КАРАЛЬКО (ААТ “Індустрыя-СГ”), які на камбайне   GS-3219  намалаціў 1201 тону збожжа.

Васіль СІЛІВОНЧЫК (ААТ “Агра-Абярэг”), які на камбайне GS-1218 намалаціў 743 тоны збожжа.

Уладзіслаў КАРАЛЬКО (ААТ “Індустрыя-СГ”), які на камбайне  “Лексіён-510” намалаціў 730 тон збожжа.

На адвозцы збожжа: 

Аляксандр ХОЛАД (ААТ “Зазерка”), які на аўтамашыне  МАЗ-6501 перавёз 2244 тоны збожжа.

Уладзімір ЗУБ (ААТ “Новы Бор”), які на аўтамашыне  МАЗ-651605 перавёз 1099 тон збожжа.

Сярод моладзі на адвозцы збожжа:

Віталь БУЛАК (ААТ “Агра-Абярэг”), які на аўтамашыне  МАЗ-650128 перавёз 1238 тон збожжа.

Андрэй ВОРАНАЎ  (ААТ “Агра-Абярэг”), які на аўтамашыне   МАЗ-551605 перавёз 645 тон збожжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *