Меню для камбайнераў арганізавана на належным узроўні

Уборачная кампанія — заўсёды адказны перыяд, і дробязей у яго арганізацыі не бывае, кажам мы пра падрыхтоўку тэхнікі ці пра стварэнне належных умоў працы для людзей.

Напрыклад, пра харчаванне. Яно ў сельгасарганізацыях арганізавана на належным узроўні: рацыён разнастайны, кормяць працаўнікоў смачна і сытна.

У многіх сельскагаспадарчых арганізацыях захавалі свае сталовыя і рыхтуюць  абеды для сваіх працаўнікоў самі. Адрамантавалі сталовыя (і зараз там амаль як у рэстаране) у ААТ «Голацк», «Агра-Абярэг». Абеды рыхтуюць у сябе таксама ў ЭБ «Зазер’е» і ААТ «Вецярэвічы», «Новы Бор».

У астатніх сельгасарганізацыях заказваюць гарачыя абеды ў кафэ. Так кормяць сваіх працаўнікоў у ААТ «Зазерка» і ПСУ «Рудзенскае».

Увесну працу сваёй сталовай аднавілі ў ААТ «Пухавіцкі райаграсэрвіс»,  і зараз гарачыя абеды дастаўляюць не толькі сваім работнікам, але і работнікам  ААТ «Індустрыя-СГ». А ў ААТ «Энергія Агра» абеды возяць са сталовай СГФ «Дрычын».

Загадчыца вытворчасці ААТ «Новы Бор» Вольга Сулім ведае, як важна прыгатаваць смачны і каларыйны абед. Вось ужо 13 гадоў яна рыхтуе іх для працаўнікоў сельгаспрадпрыемства ра-зам з кухоннай  рабочай Людмілай Ранько.

— У гэтым годзе мы рыхтуем шмат абедаў, — расказвае Вольга Анатольеўна. — З красавіка і амаль да лістапада ў нас — гарачы перыяд. Вось сёння, напрыклад, 80 абедаў трэба прыгатаваць. У меню — курыны суп, грэчка з курыцай, кампот. Нашы пад-раздзяленні знаходзяцца на адлегласці  да 40 кіламетраў ад сталовай. І трэба, каб абеды да людзей былі дастаўлены не толькі свежымі, але і гарачымі. Для гэтага сёлета мы  закупілі новыя тэрмасы на 10, 20 і 30 літраў.

Вольга Сулім.

Больш за ўсё нашым камбайнерам падабаецца боршч. Часам яны нават робяць замовы,  што прыгатаваць. Мы стараемся ўлічваць пажаданні, але ў асноўным меню распрацоўваем самі. Нам прыемна чуць словы падзякі за нашу працу, бо прыгатаваць абед на дзясяткі працаўнікоў вельмі няпростая работа, асабліва,  калі тэмпература паветра паднімаецца вышэй адзнакі ў 30 градусаў. Тады ля пліты з каструлямі можаце ўявіць сабе, як горача!

— Асабліва смачна атрымліваецца ў нашых дзяўчат боршч, — кажа камбайнер Пётр Мотуз. —  І  катлеты — як дома.

Як адзначыла галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК Ганна Ганчарык, абед работніку сельгаспрадпрыемства абыходзіцца нядорага, не больш за 3,60 рубля. З зарплаты за яго вылічваюць у розных гаспадарках паводле калектыўнай дамовы  ад 10 да 30 працэнтаў ад  поўнага кошту. Астатнюю частку пагашае гаспадарка.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *