Паставілі кропку ва ўборцы ўраджаю з палёў. У сельгасарганізацыях раёна сабралі 90438 тон збожжа

У сельгасарганізацыях раёна сабралі 90438 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 34 цэнтнеры з гектара. Самую высокую ўраджайнасць атрымалі ў ААТ «Голацк» —47 цэнтнераў збожжа з гектара, у СУП «Дукора-Агра» — 44 цэнтнеры, ААТ «Агра-Абярэг» — 42 цэнтнеры.

Самай ураджайнай культурай сёлета стала азімае жыта: у СУП «Дукора-Агра» яго атрымалі 57 цэнтнераў з гектара. Больш за іншых — 54 цэнтнеры з гектара — у гэтым сельгаспрадпрыемстве сабралі збож-жа азімай  пшаніцы. А вось важкі  ўраджай   азімага ячменю атрымалі ў сельгасфіліяле «Дрычын» — 51 цэнтнер з гектара.

Больш за  тысячу  тон  збожжа  намалацілі  39 экіпажаў камбайнераў. Больш за дзве тысячы — тры маладыя камбайнеры: з ААТ «Зазерка» — Сяргей Зароўны і Павел Навічыхін, з СУП «Дукора-Агра» — Дзмітрый  Хвастоў. 18 вадзіцеляў перавезлі больш за тысячу тон збожжа. А вадзіцель ААТ «Зазерка» Аляксандр Холад на гэтым жніве паставіў свой працоўны рэкорд: перавёз 3702 тоны збожжа.

Анастасія  ГЛЕБАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *