Калі мама работнік культуры

Мама можа многае!  Асабліва  ў яе атрымліваецца ствараць святы! І не толькі сямейныя…Гарадскія і раённыя мерапрыемствы, удзел у абласных і рэспубліканскіх  — яе зона адказнасці. Бо мама — работнік культуры!

Таму ўсе выхадныя і святочныя дні ў яе — рабочыя. А мамай вельмі хочацца быць. Бо чакае  дома пяшчотных абдымашак цудоўны сын. І калі няма магчымасці ў суботу-нядзелю  праве-сці час разам дома, яны право-дзяць яго на мамінай рабоце.

Намеснік дырэктара раённага цэнтра культуры Анастасія Шнэк прызналася, што за некалькі гадоў паказала  свайму сыну Іллі  амаль усе фестывалі Мінскай вобласці. Яна заўсёды бярэ яго з сабой, бо гэта і магчымасць пабыць разам, і выхаванне — эстэтычнае, патрыятычнае, грамадзянскае і сямейнае — бо разам жа!

А Ілля шчыра лічыць, што творчая мама — гэта вельмі класна, з ёй ніколі не прыходзіцца сумаваць.  А яшчэ яна для яго — самая прыгожая і самая добрая. Яна – МАМА!

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *