Коротко о разном Молодёжь Асеннія канікулы: у Пухавіцкім раёне працуе 13 выхаваўча-аздараўленчых лагераў 29.10.2024 253 Redactor Комментариев нет У перыяд першых школьных канікул у Пухавіцкім раёне працуе 13 выхаваўча-аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем. Яны працуюць як на базе гарадскіх устаноў адукацыі, так і сельскіх. — У школьных лагерах змогуць адпачыць 430 навучэнцаў (245 дзяцей у чатырох лагерах на базе гарадскіх устаноў адукацыі і 185 дзяцей — у дзевяці лагерах на базе ўстаноў адукацыі ў сельскай мясцовасці), — расказвае спецыяліст па аздараўленні Прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Анжэла Васілега. — Рэспубліканскім цэнтрам выдзелена 10 тысяч 750 рублёў дзяржаўных сродкаў на патанненне кошту пуцёвак у аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем на тэрыторыі Пухавіцкага раёна. Сярэдні кошт пуцёўкі ў аздараўленчы лагер складзе 26 рублёў 88 капеек, а бацькоўская плата за знаходжанне ў лагеры — 3 рублі 75 капеек. У аздараўленчых лагерах запланавана вялікая колькасць розных мерапрыемстваў патрыятычнай, спартыўнай, прафілактычнай накіраванасці. Школьнікаў чакае вялікая экскурсійная праграма, маса забаўляльных мерапрыемстваў. Дзеці традыцыйна правядуць свой час з карысцю, а бацькі будуць спакойныя за іх бяспеку ў канікулярны перыяд. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца аздараўленню дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных і няпоўных сем’яў, а таксама тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Алена ІВАНОВА.