В районном исполнительном комитете Коротко о разном Паважаныя жыхары Пухавіччыны, прыміце шчырыя віншаванні з чарговай гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі 07.11.2024 33 Redactor Комментариев нет Паважаныя жыхары Пухавіччыны! Прыміце шчырыя віншаванні з чарговай гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая змяніла ў 1917-м годзе ход гісторыі. Нягледзячы на глабальныя змены, што прайшлі з таго часу, Кастрычніцкая рэвалюцыя і сёння не губляе свайго значэння як знамянальная падзея сусветнай гісторыі. З гэтай гістарычнай датай звязаны шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа. Гэта свята — нагода для кожнага з нас яшчэ раз задумацца пра мінулае і будучае, узгадаць пра высакародныя мэты, каб прыйсці да згоды, узаема-павагі і стварэння шчаслівай будучыні. Дарагія землякі! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра і новых працоўных поспехаў! Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.