На шчодрым полі — ААТ “Машхарчпрад” працягвае ўборку бульбы

Анатоль Лудчынскі.

Наступіла гарачая пара для калектыву ААТ “Машхарчпрад” — уборка бульбы. У гэтым годзе “другі хлеб” прадпрыемства вырошчвала на плошчы 595 гектараў. Ураджай радуе:  з гектара атрымліваюць да 60 тон бульбы.

Людзі працуюць з добрым настроем, стараюцца ўбраць клубні з поля, пакуль стаіць спрыяльнае надвор’е, кааб запоўніць сховішча бульбай і забяспечыць калектыў пераапрацоўчага завода сыравінай.

На адным з чатырох бульбаўборачных камбайнаў прадпрыемства працуе механізатар Анатоль Лудчынскі.

Надвор’е ў гэтым годзе спрыяе ўборцы «другога хлеба». А прыступілі да гэтых работ яшчэ ў жніўні.

Капаюць бульбу, выконваючы ўвесь тэхналагічны ланцужок. Адразу праходзіць трактар, які збівае бацвінне. Следам за ім яшчэ адзін, які з чатырох радоў збірае бульбу ў два рады, каб зручней было капаць.

— Зараз мы капаем насенную бульбу, — расказвае першы намеснік дырэктара ААТ «Машхарчпрад» Дзмітрый Лімараў. — На захоўванне яе трэба закласці 2,5 тысячы тон. Для гэтых мэтаў вырошчвалі такія гатункі, як «каралева Ганна», «брыз», «апал», «вектар». Дарэчы, гатунак «каралева Ганна» сёлета рэкардсмен па ўраджайнасці: збіраем па 60 тон з гектара. Нядрэнна ўрадзіў і гатунак «брыз».  Ён дае па 45 тон. Гэта вынік таго, што мы пасадзілі бульбу ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны і правялі ўсе неабходныя апрацоўкі.

Вадзіцель Алег Жаўнерчык.

Каб пры пераапрацоўцы атрымаць якасны прадукт, абавязковай умовай з’яўляецца высокае ўтрыманне ў клубнях сухога рэчыва і нізкае ўтрыманне цукру. Гэтым умовам добра адпавядаюць гатункі «апал» і «піролі», а для рэалізацыі —  «каралева Ганна», «брыз», «вектар».

Для бесперабойнай работы прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі з бульбы, неабходна нарыхтаваць 25 тысяч тон клубняў. Таксама бульбу  плануюць часткова прадаць у Расію, Малдову, Украіну.

На гэтым тыдні яе капалі за вёскай Падбярэжжа. Механізатар Анатоль Лудчынскі адзначае:

— Сёння капаем гатунак «апал». Бульба вырасла добрая, убіраць такі ўраджай адно задавальненне. Дажджы, якія нядаўна прайшлі, прамачылі зямлю, але не перашкодзілі тэмпам працы.

Вадзім Вярэніч і Міхаіл Грышук.

Працуе Анатоль Анатольевіч  разам з Юрыем Рамановічам на трактары «Беларус-1523» з бульбаўборачным камбайнам GRIMME SE150-60.  Убіраюць ураджай з поля чатыры бульба-ўборачныя камбайны. На іх працуюць Міхаіл Грышук з памоч-нікам Вадзімам Вярэнічам, Уладзімір Грышук з Дзмітрыем Дзярушкам, Яўген Насевіч  з Аляксандрам Панцюком.  У дзень яны выкопваюць бульбу на плошчы да 12-13 гектараў. На адвозцы клубняў  задзейнічаны 12 адзінак тэхнікі.

Штодня сховішча прадпрыемства папаўняецца на 500 тон бульбы. Ужо ўбралі 150 гектараў, накапалі каля 6 тысяч тон бульбы, што складае 25 працэнтаў ад плана.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *