Главное Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам — Днём жанчын! 07.03.2021 131 Redactor Комментариев нет Дарагія суайчынніцы! Ад усяго сэрца віншую вас з цудоўным вясновым святам — Днём жанчын. Сімвалічна, што самыя галоўныя для кожнага чалавека словы — мама, сям’я, Радзіма — жаночага роду. Менавіта вы захоўваеце і перадаяце новым пакаленням найважнейшыя каштоўнасці і традыцыі. Пры гэтым вам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні. У гісторыі краіны і народа былі розныя перыяды, але беларускія жанчыны заўсёды вызначаліся выключнай мудрасцю і спакойнай упэўненасцю ў шчаслівай будучыні. У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любові, узаемаразумення, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях. Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Паважаныя пухавіччанкі! Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам — Днём жанчын! У гэты вясновы дзень мы выказваем цёплыя словы павагі ўсім дарагім для нас жанчынам. Дзякуй, што ідзяце па жыцці побач з намі, падтрымліваеце добрым словам, натхняеце на новыя здзяйсненні. Сваёй працавітасцю, добрасумленнасцю, неабыякавасцю вы паказваеце, як трэба ставіцца да любой справы. Жадаем вам ад усёй душы моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту! Няхай самыя цёплыя пачуцці заўсёды жывуць у вашых сэрцах і ажыццяўляюцца ўсе вашы жаданні! Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.