Курган Славы запрашае: Выстава-продаж сувеніраў «Беларусь самабытная»
Наведвальнікі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» 12 і 13 чэрвеня змогуць пазнаёміцца з выставай-продажам сувенірнай прадукцыі «Беларусь самабытная», падрыхтаванай арганізацыямі Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Майстры Міншчыны прадставяць карціны, лялькі-абярэгі, вырабы з керамікі і пацерак, садовыя вырабы, дэкор для дома і шмат чаго іншага.