Главное «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 15 па 18 ліпеня 15.07.2021 112 Redactor Комментариев нет Традыцыі і навінкі “Славянскага базару” XXX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 15 па 18 ліпеня. Чакаецца прыезд удзельнікаў і гасцей з 73 дзяржаў. Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск–2021» і XIX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2021». За дзень да афіцыйнага адкрыцця адбу-дзецца канцэрт-уверцюра да фестывалю «Агонь і лёд». Упершыню на сцэне Летняга амфітэатра будзе размешчана лядовая пляцоўка, на якой выступяць артысты Санкт-Пецярбургскага балета на лёдзе пад гукі рок-хітоў у выкананні «Канкорд аркестра». І гэта не адзіная навінка. Фестываль у гэтым годзе пройдзе на 77 аб’ектах, сярод якіх упершыню будзе сцэна, устаноўленая на цеплаходзе. Зменіць фармат і фэст ву-лічнага мастацтва «На сямі вятрах»: у яго межах пройдуць вулічныя перформансы, а большасць мерапрыемстваў будзе праводзіцца ў перасоўным фармаце. У рамках фестывалю плануецца правесці мноства выстаў, на адной з якіх прадставяць філатэлістычныя экспанаты з 80 калекцый, сабраных у розных краінах свету. На плошчы Свабоды пройдзе конкурс традыцыйнага бытавога танца, які збярэ каля 500 удзельнікаў. Плануецца разам з танцавальнымі калектывамі правесці флэшмоб: усе ўдзельнікі ў сваіх нацыянальных касцюмах возьмуцца за рукі і зробяць вялікі карагод, а затым пройдуць па вуліцах. Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю адбудзецца 15 ліпеня на галоўнай сцэне. Падчас яе ўручаць спецыяльную ўзнагароду Прэзідэнта «Праз мастацтва — да міру і паразумення». Дзень Саюзнай дзяржавы пройдзе 16 ліпеня. У яго мерапрыемствах прыме ўдзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў. Традыцыйныя дні моладзі пройдуць 16 і 17 ліпеня ў фармаце фестывалю маладзёжнай творчасці «Запальвае моладзь». У першы раз на фестывалі будзе арганізавана канферэнцыя расійска-беларускага саюза моладзі, што стане пачаткам аднаўлення працы гэтай арганізацыі. Па вуліцы Леніна да плошчы Перамогі пройдзе маладзёжны арт-парад. На фестывалі адбудзецца дэбютны нацыянальны конкурс маладзёжнай творчасці «Агні новых перамог», дзе будуць спаборнічаць вакалісты, танцоры і артысты арыгінальнага жанру. Белтэлерадыёкампанія ў асноўныя фестывальныя дні прапануе тэлегледачам трансляцыі галоўных музычных пра-грам. 15 ліпеня ў 22.00 на тэлеканале «Беларусь 1» адбудзецца паказ вялікага гала-канцэрта ўрачыстага адкрыцця XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». 16 ліпеня ў 23.00 — праграма «Душа народа — песня», святочны гала-канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае…» пры ўдзеле Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Ціто-віча, Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага хору імя М.Я. Пятніцкага і іншых вакальных калектываў і выканаўцаў. 17 ліпеня ў 20.00 «Беларусь 1» прапануе гледачам падтрымаць прадстаўніка нашай краіны на XXX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» Данііла Мышкаўца падчас прамой трансляцыі першага дня творчага спаборніцтва-праграмы «Сусветны хіт». 18 ліпеня ў 18.00 увазе гледачоў будзе прадстаўлены гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі «Крок by крок», 18 ліпеня ў 22.00 — прамая трансляцыя ўрачыстага закрыцця юбілейнага «Славянскага базару ў Віцебску» і выступленняў удзельнікаў дарослага Міжнароднага конкурсу ў рамках праграмы другога дня творчага спаборніцтва «Славянскі хіт» у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова. У інфармацыйных выпусках на тэлеканале «Беларусь 1» карэспандэнты Аген-цтва тэленавін раскажуць аб асноўных падзеях фестывалю. Па матэрыялах інтэрнэт-рэсурсаў.