Рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод» прайшла ў КСУП «Вецярэвічы»

Вось ужо шосты год запар у зімовыя месяцы праводзіцца акцыя «Наш жывёлавод». Прафсаюзныя лідары наведваюць малочнатаварныя фермы і комплексы, ушаноўваюць перадавікоў вытворчасці.

Нядаўна з працаўнікамі КСУП «Вецярэвічы» сустрэліся галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Мотуз, загадчык ад-дзела сацыяльна-эканамічнай работы Аляксандр Юрчык і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Лілія Брандт.

—  Падчас правядзення акцыі мы наведваем звыш за тысячу ферм і комплексаў, — адзначыў Аляксандр Мотуз. — Мэта мера-прыемства — стымуляванне работнікаў жывёлагадоўлі і  паляпшэнне  санітарна-бытавых умоў працы. Штогод каля трох тысяч чалавек узнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі ад  прафсаюзных органаў на мясцовым, абласным і рэспубліканскім узроўнях.

Мы таксама правяраем, як работнікі ферм забяспечаны спецвопраткай і сродкамі абароны, як выконваюцца  рэжым  іх працоўнага часу і санітарна-бытавыя ўмовы.  Для аператараў машыннага даення і жывёлаводаў павінны быць абсталяваныя пакоі адпачынку, тэмпература ў якіх  не можа быць ніжэй за 15 градусаў цяпла.

Прафсаюзныя лідары наведалі МТФ «Селецк», дзе ўтрымліваецца 218 галоў дойнага статка. Працуе тут невялікі калектыў: чатыры аператары машыннага даення і адна падменная. Лідзіруе на ферме Ала Казак. Таксама не пакінулі без увагі работнікаў МТФ «Вецярэвічы» і ДМБ «Ямнае».

Ад абласнога камітэта прафсаюзаў падзячныя пісьмы ўручылі аператару машыннага даення Але Казак, жывёлаводам Сяргею Бурко і Леаніду Стрыбулевічу. Іншыя жывёлаводы сельгас-арганізацыі ўзнагароджаны  па-дзякамі  раённага  камітэта прафсаюза і каштоўнымі падарункамі.

Аляксандр Мотуз адзначыў, што прафсаюзныя лідары стараюцца ў час акцыі не пакінуць без увагі ніводнага работніка жывёлагадоўлі.

— Прыемна, што ўмовы працы нашых жывёлаводаў з кожным годам становяцца лепшымі, а акцыя стымулюе іх да больш высокіх паказчыкаў у рабоце.

Анастасія  ПЛЯТНЁВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *