Акты гатоўнасці атрымалі дзіцячыя школы мастацтваў раёна

Ва ўстановах адукацыі раёна адказная пара:  ідзе праверка іх падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Не выключэнне і дзіцячыя школы мастацтваў, для якіх гэты іспыт ўжо завяршыўся.  Прычым паспяхова.

Снимок носит иллюстративный характер. Источник: dshi-mgorka.schools.by

— Усе дзіцячыя школы мастацтваў раёна ў поўнай меры падрыхтаваліся да пачатку новага навучальнага года, — канстатавала факт начальнік  ад-дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  райвыканкама Алена Адамейка.  —   Сертыфікаты і акты гатоўнасці атрымалі ўсе нашы ўстановы адукацыі.

—  У нас сапраўды атрымалася шмат чаго зрабіць за гэтае лета, — расказала дырэктар Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Захарчук. — Мы  абсталявалі раздзявальню для вучняў харэагра-фічнага аддзялення і пакой для прыёма ежы для педагогаў,  адрамантавалі малую залу, пафарбавалі кабінеты і калідоры, аднавілі стэнды.  Асабліва радуе тое, што атрымалася зрабіць кабінет для вучняў групы ранняга развіцця “Вясёлка мастацтваў”:  замянілі падлогу, настаўнікі  аддзялення  выяўленчага мастацтва распісалі сцены, набылі тэлевізар і новую мэблю, якая адпавядае   ўзросту дзяцей, што будуць займацца  ў гэтым пакоі. Зрабіць такія маштабныя работы нам дапамаглі бацькі і нашы спонсары  —  адкрытае акцыянернае таварыства “Пухавічы- нафтапрадукт”. Змянілася і прылягаючая да школы тэрыторыя, дзе  мы правялі сур’ёзныя работы па добраўпарадкаванні: каля школы з’явіўся тэматычны сквер.  І тут у нас таксама былі памочнікі: адкрытае акцыянернае таварыства   “Пухавіцкі вопытна-эксперыментальны завод” і гаспадары асабістай падсобнай гаспадаркі Павел і Кацярына Гарэльчык.

Для таго, каб займацца мастацтвам, патрэбен адпаведны настрой, на які ў пэўнай меры ўплывае асяроддзе. І педагогі школ мастацтваў раёна ўлетку паклапаціліся аб тым, каб у іх адораных вучняў не знікала творчае натхненне.

Наталля  ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *