Адбылося свята для вучняў навучальных устаноў раёна

Навагодняя ёлка, устаноўленая ў фае раённага цэнтра культуры, мае статус раённай. У гэтыя пераднавагоднія дні ля яе праводзіцца шмат святочных мерапрыемстваў, арганізаваных прафсаюзнымі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі. Тут адбыўся і навагодні ранішнік для вучняў навучальных устаноў раёна, якія вызначаюцца ў вучобе і спорце, з’яўляюцца пераможцамі прадметных алімпіяд.

Паглядзець навагоднюю казку сабралася поўная зала. З віншаваннем і пажаданнямі да юных талентаў і іх настаўнікаў звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч. А потым работнікі раённага цэнтра культуры паказалі спектакль, які, як было бачна па вачах маленькіх гледачоў, прымусіў іх сапраўды перажываць за трапіўшых у апасную сітуацыю добрых герояў казкі і шчыра радавацца яе шчасліваму заканчэнню.

Радасцю свяціліся іх вочы і калі на выхадзе з залы іх сустракалі адразу некалькі Дзедаў Марозаў і Снягурак, якія ўручалі кожнаму навагоднія падарункі.

Андрэй ГЕОРГІЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *