Павіншавалі з Вялікаднем
Каб раздзяліць радасць светлага свята Вялікадня ў Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат наведаліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч і благачынны цэркваў 1-й Пухавіцкай раённай акругі, протаіерэй Аляксандр Цалкоў. Яны сустрэліся з пражываючымі і павіншавалі іх са святам, пачаставалі іх велікоднымі кулічамі.
Анастасія ПЛЯТНЁВА.