Будь в курсе Важное Першае дашкольнае лясніцтва адкрылася ў нашым раёне 01.06.2023 198 Redactor Комментариев нет У Дзень абароны дзяцей у Блонскім дзіцячым садку адбылася знамянальная падзея – адкрылася першае ў нашым раёне дашкольнае лясніцтва. Мэта яго – выхаванне ў дзяцей беражлівых адносін да прыроды. Аб гэтым гаварыў былы дырэктар Пухавіцкага лясгаса, заслужаны лесавод РБ Аляксандр Дамнянкоў. Ён сказаў, каб вырасціць з маленькага кволага саджанца вялікае дрэва патрэбны дзесяцігоддзі працы людзей. Магчыма хтосьці з гэтых маленькіх леснікоў у будучым таксама звяжа свій лёс з лясной гаспадаркай. Як адзначыў дырэктар лясгаса Аляксандр Ракіцкі вельмі важна з малых гадоў прывіваць любоў да родных мясцін, выхоўваць пачуццю адказнасці і берагчы прыроду. Юныя леснікі атрымалі спецыяльную форму, значкі. У час святочнага мерапрыемства яны далі клятву беражліва адносіцца да прыроды. Пасля дзеці разам з гасцямі і выхавацелямі заклалі на тэрыторыі садка алею з вербачак. Анастасія ПЛЯТНЁВА.