Ідзе падрыхтоўка збожжаўборачнай тэхнікі да жніва

На палях сельскагаспадарчых арганізацый даспявае збожжа. Зусім няшмат часу застаецца да пачатку ўборачнай. У нашым раёне ўбіраць ураджай будзе 75 камбайнаў, нагрузка на кожны складзе 377 гектараў.

Камбайнер Анатоль Савіч.

Каб адна з найважнейшых сельскагаспадарчых кампаній прай-шла ў вызначаныя тэрміны і на высокім узроўні, неабходна якасна і своечасова падрыхтаваць тэхніку. У гэтыя спякотныя чэрвеньскія дні кіпіць работа на машынных дварах сельгасарганізацый.

У ААТ «Агра-Абярэг» на ўборцы ўраджаю будзе задзейнічана 9 збожжаўборачных камбайнаў, з якіх 7 айчыннай вытворчасці. У гэтым сезоне на палі гаспадаркі выедзе і адзін новы беларускі камбайн. Яго даверылі вопытнаму камбайнеру Мікалаю Ляпёшку. Да гэтага Мікалай працаваў шмат сезонаў на старэнькім камбайне, але, тым не менш, паказваў добрыя вынікі: у мінулым годзе намалаціў паўтары тысячы тон збожжа.

Як расказаў галоўны інжынер ААТ «Агра-Абярэг» Аляксандр Лабус, дэфектоўку камбайнаў зрабілі яшчэ мінулай восенню, закупілі неабходныя запчасткі. Камбайны заўсёды зімуюць у зачыненых памяшканнях. Для рамонту іх пераганялі ў майстэрню. У трох камбайнах зрабілі істотны рамонт. Усе работы выконваюць самастойна, без спецыялізаваных арганізацый. Займаюцца гэтым непасрэдна трактарысты-машыністы.

Ёсць у гаспадарцы свае два слесары, зваршчык, токар, якія таксама дапамагаюць у рамонце і вырабе неабходных дэталяў. Галоўны інжынер адзначыў, што кадрамі да ўборачнай укамплектаваны поўнасцю. Усе яны добра працуюць і адказна ставяцца да тэхнікі.

Камбайнер Сяргей Лабус.

Акрамя камбайнаў, у сельгас-арганізацыі на жніве-2023 на адвозцы будуць задзейнічаны аўтамашыны МАЗ: тры дзесяцітоннікі, тры дваццацітоннікі і ся-дзельны цягач з самазвальным паўпрычэпам, якія таксама ўжо падрыхтаваны.

Паклапаціліся і аб бяспецы: гатова пажарная бочка з вадой, якая будзе знаходзіцца на полі, заключаецца дагавор з МНС на дзяжурства пажарнай машыны.

— Пяць камбайнаў з дзевяці гатовы ўжо на 100 працэнтаў, — адзначае Аляксандр Сяргеевіч. — Тэхнічны агляд збожжаўборачнай тэхнікі для допуску да ўдзелу ў дарожным руху ў гаспадарцы пройдзе 30 чэрвеня. У мінулым годзе мы добра падрыхтаваліся, і праблем на жніве не было. Спадзяёмся, што і сёлета жніво пройдзе без нечаканасцяў.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *