Вадзіцель ААТ “Энергія Агра” Аляксандр Вярэніч першы ў раёне перавёз тысячу тон зерня

Каля 10 тон зерня перавозіць за адзін рэйс вадзіцель ААТ “Энергія Агра” Аляксандр Вярэніч. Перад жнівом ён старанна падрыхтаваў сваю машыну, каб у час транспарціроўкі ні адно зерне не выпала на зямлю. Сёлета складаная ўборачная кампанія. Дажджлівае надвор’е, не надта важкі колас, таму вельмі важна сабраць і зберагчы ўсё, што вырасла.

— Зерне — наша золата, — кажа вадзіцель. — Я стараюся, каб камбайны ні хвіліну не прастойвалі, калі напаўняецца бункер. Калі не перашкаджаў дождж, я перавозіў да 80 тон зерня за дзень.

Усяго на адвозцы ў гаспадарцы працуе тры аўтамашыны. Ужо ўбрана 45 працэнтаў плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць 34 цэнтнеры з гектара збожжавых і зернебабовых культур.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *