В трудовых коллективах Важное Лясніцтвы раёна прыступілі да збору бярозавага соку 20.03.2024 382 Redactor Комментариев нет У пухавіцкім лясгасе плануюць атрымаць 250 тон гэтага каштоўнага дару вясны. У асноўным бярозавік будзе адпраўлены на Мінскі завод безалкагольных напояў і шэраг іншых прадпрыемстваў харчовай прамысловасці. Безумоўна, не застануцца без соку і жыхары раёна. Майстар леса Скрыльскага лясніцтва Аляксей Сіпач Адзін з самых вялікіх планаў нарыхтоўкі бярозавага соку (30 тон) — у Скрыльскім лясніцтве. — Месцы для збору бярозавіку мы вызначылі загадзя, — расказвае ляснічы гэтага лясніцтва Барыс Руды. — Збіраем сок на лесасеках галоўнага карыстання, якія будуць высякацца ў бліжэйшыя пяць год: гэта ўчасткі леса з 70-гадовымі бярозамі. Пакуль сок цячэ не хутка. Яго рух затрымлівае мінусавая тэмпература па начах. Аднак збіраць бярозавік магчыма толькі да з’яўлення на галінках пупышак, а такі момант пры цёплым надвор’і настае хутка. Таму ўжо зараз важна па максімуме выкарыстаць адведзены прыродай час. — Жыхары раёна, якія жадаюць запасціся бярозавікам, могуць не хвалявацца. Яго хопіць на ўсіх, — адзначае намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Вольга Баешка. — Дарэчы, ужо некалькі год цана на сок у нашым лясгасе не мяняецца. Сёлета яна таксама складае 40 капеек за літр. Хочацца нагадаць, што за нарыхтоўку бярозавага соку на тэрыторыях, дзе гэта забаронена, ці без дакументаў, якія дазваляюць самастойна займацца падсочкай дрэў, прадугле-джана адміністратыўная адказнасць: для грамадзян — штраф да 20 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў — штраф да 100 базавых велічынь, для юрыдычных асоб — штраф да 500 базавых велічынь. У час сезону нарыхтоўкі бярозавага соку на пад’ездзе да месцаў падсочкі бяроз будзе устаноўлена апаратура фото- і відэафіксацыі, а таксама будуць праводзіцца рэйдавыя мерапрыемствы. Андрэй ГЕОРГІЕЎ.