Ці будзе прыпынак? Такое пытанне хвалюе грамадзян вёскі Зазерка, якім сёння недастаткова два пункты спынення рэйсавага аўтобуса

Прыпынак па патрабаванні? Ці проста прыпынак? І ці будзе ён? Такое пытанне хвалюе грамадзян вёскі Зазерка, якім сёння недастаткова два пункты спынення рэйсавага аўтобуса. Праблему жыхары агучылі падчас асабістага прыёму грамадзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алегам Белаконевым.

Алег Аляксеевіч не ўпершыню бярэцца вывучыць і знайсці вырашэнне падобных праблем. Ужо ёсць прыпынкі, з’яўленне якіх стала магчымым дзякуючы ўмяшанню дэпутата. Але кожны выпадак індывідуальны, таму не ўсюды можна абсталяваць прыпынак (дарогу, тратуар і г.д.) паводле ўсіх сучасных патрабаванняў. У Зазерцы, напрыклад, жылая забудова вялася настолькі шчыльна, што ўздоўж дарогі немагчыма зараз нават арганізаваць пешаходную частку.

У час работы ў акрузе Алег Белаконеў, акрамя асабістага прыёму грамадзян, традыцыйна пабываў у працоўных калектывах. На гэты раз сустрэча прайшла ў Пухавіцкім занальным вузле электрасувязі РУП «Белтэлекам», дзе была арганізавана экскурсія па прадпрыемстве і сустрэча з супрацоўнікамі. Як заўсёды, абмяркоўвалі самыя хвалюючыя пытанні: ваенныя дзеянні ва Украіне, санкцыі, супрацьстаянне Захаду і іншае.

Алег Белаконеў у райваенкамаце.

Таксама Алег Белаконеў пабы-ваў у ваенным камісарыяце, дзе ў перыяд з 21 па 30 чэрвеня згодна з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь праводзілася мабілізацыйнае вучэнне. Мэтай вучэння было даць ацэнку ступені гатоўнасці мясцовых выканаўчых органаў, ваенкаматаў і дзяржорганаў да выканання «задач па прызначэнні». Алега Аляксеевіча азнаёмілі з тым, якія праводзяцца мера-прыемствы па разгортванні аб’ектаў інфраструктуры, прыцягненні ваеннаабавязаных і аўтамабільнай тэхнікі, у тым ліку ў інтарэсах укамплектавання ваенных камісарыятаў. Дэпутат паразмаўляў з прызванымі ваеннаабавязанымі, азнаёміўся з умовамі іх часовага пражывання і побыту, папрысутнічаў на занятках па ваенна-медыцынскай падрыхтоўцы. Як былому начальніку Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь яму было цікава ўсё, што адбывалася.

Алена ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *