Коротко о разном Дарагія пухавіччанкі! Сардэчна віншуем вас з адным з самых цёплых і душэўных свят — Днём маці! 14.10.2023 132 Redactor Комментариев нет Дарагія пухавіччанкі! Сардэчна віншуем вас з адным з самых цёплых і душэўных свят — Днём маці! Са словам «МАМА» мы вучымся гаварыць і ўсведамляць сваё прызначэнне ў гэтым свеце. У слове «МАМА» — любоў і надзея, святло і цеплыня, цярпенне і дараванне. А яшчэ — неверагодная моц. Ва ўсе часы мацярынская праца будзе самай ганаровай і значнай. І Дзень маці — гэта выдатная магчымасць выказаць сваю падзяку за гэтую працу, за ўсё, што робяць для нас нашы мамы. Выказваем асаблівую падзяку маці-гераіням, шматдзетным мамам, жанчынам, якія сталі другімі мамамі дзецям-сіротам і дзецям, што засталіся без апекі бацькоў. Дарагія мамы! Будзьце здаровыя і шчаслівыя! Няхай у вашых сем’ях пануюць любоў, мір і разуменне. Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.