Дарагія  жанчыны! Мілыя  нашы  мамы! Ад усяго сэрца віншуем вас са святам — Днём маці! 

Сярод свят, якія адзначаюцца ў нашай краіне, ён, несумненна, займае асаблівае месца. І жыве ён не ў календары, а ў сэрцы кожнага чалавека, таму што мама — гэта самае дарагое і светлае, што ёсць у кожнага з нас.

Мама — самы першы  наш сябар, дарадца, наша апора. На яе родным плячы мы можам паплакаць, калі цяжка, з ёй першай мы жадаем падзяліцца радасцю.  Мацярынская любоў робіць нас  моцнымі, дапамагае  пераадольваць нягоды і верыць у поспех.

Але наша разуменне і ўвага гэтак жа неабходны і мамам.  Не  забывайце казаць ім цёплыя словы і ў святы, і ў будні. Тэлефануйце, акружайце клопатам і любоўю.

Дарагія нашы мамы! Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радаснымі і прыемнымі падзеямі! Шчасця, здароўя, дабрабыту, душэўнага спакою і кахання! Міру вашаму дому! І няхай вашы дзеці, якім вы аддаеце самае лепшае, вас радуюць.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *