Добрая традыцыя — праводзіць штогод Дзень талерантнасці

У Мар’інагорскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа ёсць добрая традыцыя: праводзіць штогод Дзень талерантнасці. Для навучальнай установы гэта актуальна таму, што тут побач з іншымі навучаюцца дзеці з асаблівасцямі ў развіцці.

Наладжваць зносіны з людьмі, якія па  сваім фізічным альбо псіхічным  развіцці   адрозніваюцца ад стандартаў, не ва ўсіх атрымліваецца. Гэтаму трэба вучыцца. З дзяцінства чалавек павінен разумець, што ўсе людзі маюць аднолькавае права на жыццё.  Сэнс мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў навучальнай установе, — напомніць аб любові, цярпімасці і ўменні дараваць.

У гэтым годзе  дзень, які праходзіў пад знакам талерантнасці, быў напоўнены самымі рознымі падзеямі.  Дзеці  разам са сваімі педагогамі стварылі птушку дабра.  Па-сапраўднаму ўсіх аб’яднала спартландыя. Старшакласнікі пастараліся перадаць ідэі талерантнасці праз флэш-моб. А малодшыя школьнікі адправіліся ў падарожжа ў краіну сяброўства, дэвізам якога сталі словы: “Усе мы розныя, але мы разам, і мы роўныя”.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *