Дзед Мароз і Снягурка завіталі ў Суцінскую базавую школу

Казачныя героі — Дзед Мароз і Снягурка напярэдадні навагодніх свят завіталі з віншаваннямі ў Суцінскую базавую школу.

Чароўныя героі, якія прывезлі казку, святочны настрой і падарункі — супрацоўнікі Міністэрства па падатках і зборах па Пухавіцкім раёне, раённага камітэта БРСМ, рэдакцыі газеты «Пухавіцкія навіны» павіншавалі дзяцей у рамках акцыі “Нашы дзеці”.

Адразу было бачна, што школьнікі вельмі чакалі сустрэчу: развучылі словы навагодніх песень, падрыхтавалі для Дзеда мароза вершы. Весела і дружна вадзілі карагод вакол прыгажуні-ёлкі. Свята атрымалася добрым, душэўным і надоўга запомніцца хлопчыкам і дзяўчынкам.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *