Сельское хозяйство Гаспадаркі раёна пачалі сеяць кукурузу 24.04.2020 246 Redactor Комментариев нет Механізатар Алег Руды. Услед за яравымі зерневымі культурамі на палетках раёна пачалася сяўба кукурузы. Напрыканцы мінулага тыдня яе пачалі сеяць земляробы ААТ “Аграсімвал”. — Кукуруза сёлета зойме 680 гектараў. Гэта амаль на 50 гектараў больш,чым у мінулым годзе, — расказвае галоўны аграном гаспадаркі Марыя Цымановіч. — Звычайна гэту злакавую культуру мы ўбіралі толькі на сілас. Сёлета частку плануем пакінуць на зерне. Першым на поле выехаў Уладзіслаў Лабанок, які праводзіў ворыва. Мінеральныя ўдабрэнні ўносіў Уладзімір Савіч, арганіку — Сяргей Руды, Сяргей Пікулік, Пётр Мотуз і Георгій Фурс. Падрыхтоўкай глебы займаўся Аляксандр Руды, сын галоўнага сейбіта Алега Рудага. — Пакуль з кукурузнай сеялкай на палях працуе Алег Руды, але ў бліжэйшы час да яго далучацца Георгій Фурс і Іван Абакунчык, — падкрэс-лівае галоўны аграном. — Кукурузу трэба пасеяць за дваццаць дзён. Мы разлічваем справіцца хутчэй. У сельгасарганізацыі паклапаціліся аб добрых папярэдніках: гэтыя злакавыя расліны будуць вырошчваюць на палях, дзе былі шматгадовыя травы. Таксама кукуруза любіць цяпло і вільгаць, таму земляробы спадзяюцца на спрыяльнае надвор’е. Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.