Міхаіл Віктаравіч Фурс узнагароджаны Ганаровай граматай Мінаблвыканкама

Заўсёды пунктуальны, паважлівы, сур’ёзны і, разам з тым, ветлівы і добразычлівы… Так гавораць   пра вадзіцеля гарадскога аўтобуса Міхаіла Фурса  гараджане, якія ездзяць па маршруце Новая Зара — Мар’інагорская раённая бальніца. У асноўным гэта менавіта яе работнікі. Яны за некалькі гадоў, што існуе гэты маршрут, паспелі пасябраваць з вадзіцелем аўтобуса. Падчас паездкі  нават могуць перакінуцца некалькімі словамі за жыццё.

Міхаіл Фурс.

Медыкі — людзі скрупулёзныя, таму не могуць не адзначыць тое, што ў салоне аўтобуса заўсёды чыста, акуратна. Таму паездка не можа быць непрыемнай. Шкада толькі, што маршрут кароткі…

З нагоды прафесійнага свята — Дня аўтамабіліста і дарожніка — за сваю добрасумленную шматгадовую працу Міхаіл Віктаравіч Фурс быў узнагароджаны Ганаровай граматай Мінаблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *