На вуліцы Усходняй ў горадзе Мар’іна Горка будуецца… басейн

Тут будзе кафэ.

Вясна — час руху наперад. Гэта адчуваецца ва ўсім. У тым ліку і ў ажыўленні на будаўнічых пляцоўках нашага горада.

У самым цэнтры горада каля чыгуначнай станцыі “падрастае” будынак аб’екта грамадскага харчавання.  Магчыма,у хуткім часе адкрыецца сучаснае кафе, дзе будзе прыемна сустрэцца і правесці вольны час за кубкам кавы.

Гандлёвы аб’ект на вуліцы Будзённага.

Там, дзе заканчваецца вуліца Ленінская і раней было проста зарослае поле, суседнічаюць адразу дзве будаўнічыя пляцоўкі. На адной ідзе будаўніцтва гандлёвага аб’екта. Там ужо і добраўпарадкаванне з уладкаваннем аўтамабільнай стаянкі завершана. А вось побач будаўніцтва ў разгары: рабочыя працуюць на трэцім паверсе  будучага пяціпавярховага жылога дома. Ён, калі падгледзець на пашпарце аб’екта, будзе вельмі  прыгожым. Будуе яго ААТ “БрыгадаЖылБуд”.

Будуецца шматкватэрны дом.

І, нарэшце, на дэсерт… Самае доўгачаканае будаўніцтва — басейн. Калі на вуліцы Усходняй абгарадзілі пляцоўку і ўладкавалі бетонныя пліты для пад’езду да яе, пытанне пра тое, што ж тут будзе, хвалявала многіх.

А тут будуецца… басейн.

У рэдакцыю нават тэлефанавалі жыхары горада. Асабліва гэты момант цікавіў нядаўніх навасёлаў вуліцы. Перажывалі, што шумна жыць будзе. Аднак, калі даведаліся пра басейн, змянілі настрой. Гэта ж сапраўды чаканая многімі будоўля. Верым, што ўсё будзе спрыяць будаўнікам УП БУ №2 ААТ “Мінскпрамбуд”.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *