Важное Знай наших Молодёжь Навучэнец Мар’інагорскага дзяржаўнага каледжа узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені па выніках ІV-ай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!” 10.04.2023 357 Redactor Комментариев нет У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася ІV-я навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”. Да публічнай абароны было запрошана болей за 70 навучэнцаў з устаноў адукацыі горада Мінска і Мінскай вобласці, сярод якіх былі і навучэнцы з Пухавіцкага раёна. Канферэнцыя праводзілася ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай. У краязнаўчай секцыі работу “Што падабаецца, тое не забываецца” публічна абараняў навучэнец другога курса ўстановы адукацыі “Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна “Знак Пашаны” аграрна-тэхнічны каледж імя У.Е.Лабанка” Малашук Даніла. Даследванне навучэнца прысвечана беларускаму паэту-сатырыку Захару Якаўлевічу Біралу. Захар Якаўлевіч доўгі час працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў той навучальнай установе, дзе зараз вучыцца Даніла. У народным музеі гісторыі каледжа аформлена экспазіцыя “Калючыя ружы лёсу Захара Біралы – земляка, паэта, выкладчыа”, у аснове якой – архіў пісьменніка. У якасці загалоўка да работы выкарыстаны адзін з апошніх аўтографаў Захара Якаўлевіча, які захоўваецца ў музеі і адносіцца да ліку каштоўных экспанатаў. Даніла прасачыў нялёгкі жыццёвы шлях паэта-сатырыка, праілюстраваў яго цікавымі дакументамі. Падчас абароны даследвання па просьбе дзяцей Захара Якаўлевіча навучэнец перадаў у фонд Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры аўтограф паэта. Вынікі канферэнцыі падводзіліся Экспертным Саветам – прадстаўнікамі акадэмічнай супольнасці, літаратарамі, педагогамі, супрацоўнікамі музеяў. Па рашэнню Экспертнага Савета Малашук Даніла узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені! Гэты Дыплом не проста ўзнагарода, а даніна памяці цудоўнаму чалавеку – нашаму земляку, беларускаму паэту-сатырыку, добраму выкладчыку. Алена Свірыдава, выкладчык Мар’інагорскага дзяржаўнага АТК