Новы статус атрымаў Ананіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа

Ксенія  ТарасікВадзім  Лобух, Максім Маладзецкі і Генадзь Ефімовіч пачулі ў панядзелак свой апошні школьны званок, які прагучаў і для астатніх вучняў Ананіцкага НПК дзіцячы садсярэдняя школа.

Адзінаццаць гадоў таму вы першакласнікамі прыйшлі ў звычайную вясковую школу, а вось выпускае вас у самастойнае жыццё ўжо школа міру, — сказала ў сваім прывітальным слове дырэктар Ананіцкага НПК дзіцячы садСШ Таццяна Кавалёва, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што школьная лінейка сёлета стала асаблівай, бо ў гэты дзень школа атрымала статус  і сертыфікатШкола міру”.

Падзея, безумоўна, важная і  лёсавызначальная. Асабліва калі ўлічыць той факт, што ўсяго 11 школ Міншчыны сёння маюць статус школ міру. А ў нашым раёне Ананіцкі НПК дзіцячы сад-СШ — наогул першая такая ўстанова адукацыі.

Сертыфікат, які сведчыць аб тым, што заяўка школы на атрыманне такога статусу была задаволена, уручыў Таццяне Кавалёвай Алег Матусевіч, старшыня праўлення Мінскага абласнога грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру». Ён падкрэсліў, што работа педкалектыву па патрыятычным, экалагічным і маральным выхаванні вучняў  адпавядае тым прынцыпам, якія прапісаны ў праекце «Школы міру». У Рэспубліцы  Беларусь ён рэа-лізуецца грамадскім аб’яднаннем «Беларускі фонд міру» сумесна з Міністэрствам  адукацыі.  Праграма  «Сетка Школ міру ў Рэспубліцы Беларусь» — адна з інавацыйных форм пазакласнай работы па грамадзянскім, патрыятычным і экалагічным выхаванні і навучанні дзяцей і моладзі ў духу міру, справядлівасці, узаемаразумення і сяброўства народаў, усеагульнай павагі правоў і свабод чалавека.

— Мы зразумелі, што ў вашай школе педагогі не толькі вучаць дзяцей ведам па школьных прадметах, але таксама вучаць пра-вільна жыць, берагчы экалогію, дапамагаць тым, хто знаходзіцца ў нястачы, — сказаў Алег Матусевіч. — Гэта вельмі важна, бо ад таго, з якім светапоглядам выйдуць у дарослае жыццё вучні, залежыць наша агульная будучыня.

— Мы шмат гадоў працуем з дзецьмі па прапагандзе раздзельнага  збору  смецця  і  кампаставання,  —  гаворыць  Таццяна   Кавалёва.  — Мы не аднойчы   займалі прызавыя месцы ў многіх адпаведных экалагічных конкурсах. Нашы вучні клапоцяцца аб тым, каб на вуліцах населеных пунктаў было чыста і ўтульна. Да работы па раздзельным зборы смецця, дарэчы,  ужо далучыліся і бацькі школьнікаў. Таксама   даўно і прадуктыўна працуюць нашы маленькія валанцёры.

Спадзяёмся, што новы статус установы адукацыі дасць нам яшчэ больш магчымасцей прэзентаваць свой вопыт па грама-дзянска-патрыятычным выхаванні, навуковай і валанцёрскай дзейнасці, будзе садзейнічаць наладжванню зносін з вучнямі з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама  ўдзелу  ў  новых  праектах. Але галоўнае тое, што  набытыя  экалагічныя веды і валанцёрскія навыкі абавязкова спатрэбяцца дзецям у далейшым жыцці.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *