Па рэспубліцы

Газ. У Беларусі абноўлены правілы карыстання газам у быце. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 16 лістапада 2021 года № 661. Правіламі вызначаюцца абавязкі спажыўцоў газу, кары-стальнікаў, арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду або прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, упаўнаважаных асоб па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, таварыстваў уласнікаў, арганізацый забудоўшчыкаў, газазабеспячальных, абслуговых і спецыялізаваных арганізацый. Таксама ўстанаўліваюцца парадак разлікаў за выкарыстаны газ і выкананыя работы (аказаныя паслугі), тэхнічнага расследавання прычын аварый, няшчасных выпадкаў і па-трабаванні па забеспячэнні бяспекі пры карыстанні газам у быце.

Стабфонды ў гэтым годзе павялічаны практычна ў два разы. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун: «Практычна 1 мільён тон бульбы атрыманы ў сельгасарганізацыях, а таксама 631 тысяча тон агародніны, 170 тысяч  тон пладоў. Гэты аб’ём дазваляе нам забяспечыць насельніцтва Беларусі плода-агародніннай прадукцыяй і мае экспартны патэнцыял».

Дарожнікі Беларусі завяршылі падрыхтоўку да зімы. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Рыгор Глазко: «Для бесперабойнага руху транспарту па рэспубліканскіх аўтама-більных дарогах у зімовы перыяд Мінтранс паставіў задачу да 1 лістапада завяршыць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да зімы дарог, тэхнікі. Нашы рэспубліканскія прадпрыемствы з ёй справіліся на 100 працэнтаў».

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *