Благоустройство Коротко о разном Парафіяне з Мар’інай Горкі прынялі ўдзел у традыцыйнай восеньскай акцыі па добраўпарадкаванню тэрыторыі 11.11.2024 494 Redactor Комментариев нет Сёлета працавалі на адных найстарэйшых могілак Пухавіцкага раёна – так званай Сарафінавай гары, каля вёскі Суцін. Тут можна сустрэць надмагільныя камяні – помнікі з датай пахавання 1810 года. Распачалі працу малітвай за памерлых, да якой асаблівым чынам заахвочвае нас Святы Касцёл у гэтыя дні. У прыгожым восеньскім лесе, сярод магіл продкаў, працавалі пад кіраўніцтвам святара 8 мужчын і 3 жанчыны. Гэта ўжо не першая такая акцыя, якая праводзіцца у парафіі. Ёсць надзея, што і ў будучым часе традыцыя па добраўпарадкаванню могілак будзе працягвацца. Марыя Радзюк. Фота: Валерый Вернікоускі.