Паважаныя жыхары Пухавіччыны, прыміце шчырыя віншаванні з чарговай гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі

Паважаныя жыхары Пухавіччыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з чарговай гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая змяніла ў 1917-м годзе ход гісторыі.

Нягледзячы на глабальныя змены, што прайшлі  з таго часу, Кастрычніцкая рэвалюцыя і сёння не губляе свайго значэння як знамянальная падзея сусветнай гісторыі. З гэтай гістарычнай датай звязаны шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа.

Гэта свята — нагода для кожнага з нас яшчэ  раз задумацца пра мінулае і будучае, узгадаць пра высакародныя мэты, каб прыйсці да згоды, узаема-павагі і стварэння шчаслівай будучыні.

Дарагія землякі! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра і новых працоўных поспехаў!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *