Павіншавалі са святам

Напярэдадні Дня пажылых людзей галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК Анна Ганчарык і старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый гаспадарак наведалі ветэранаў сельгасвытворчасці ААТ “Голацк”, “Зазерка” і ўручылі ім кветкі і прадуктовыя наборы.

— Гэтыя людзі ў свой час сумленна працавалі ў сельскай гаспадарцы на розных пасадах, — адзначыла Анна Анатольеўна. —Антаніна Загар з аграгарадка Голацк працавала спачатку аператарам машыннага даення, потым бухгалтарам у ААТ “Голацк”. Шмат гадоў прысвяціла рабоце ў гэтай гаспадарцы і Марыя Дзятко з вёскі Матарова.

Павіншавалі прафсаюзныя лідары таксама Анну Жоравень і Вераніку Басалай з ААТ “Зазерка”.

І сёння ў сельгасарганізацыях гэтых жанчын паважаюць і ўдзячны за іх працоўны ўклад у родную гаспадарку. Напярэдадні Дня пажылых людзей яшчэ раз хочацца сказаць ім дзякуй за вернасць роднай зямлі і сумленную працу.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *