Першае дашкольнае лясніцтва адкрылася ў нашым раёне

У Дзень абароны дзяцей у Блонскім дзіцячым садку адбылася знамянальная падзея – адкрылася першае ў нашым раёне дашкольнае лясніцтва.

Мэта яго – выхаванне ў дзяцей беражлівых адносін да прыроды. Аб гэтым гаварыў былы дырэктар Пухавіцкага лясгаса, заслужаны лесавод РБ Аляксандр Дамнянкоў. Ён сказаў, каб вырасціць з маленькага кволага саджанца вялікае дрэва патрэбны дзесяцігоддзі працы людзей. Магчыма хтосьці з гэтых маленькіх леснікоў у будучым таксама звяжа свій лёс з лясной гаспадаркай.

Як адзначыў дырэктар лясгаса Аляксандр Ракіцкі вельмі важна з малых гадоў прывіваць любоў да родных мясцін, выхоўваць пачуццю адказнасці і берагчы прыроду.

Юныя леснікі атрымалі спецыяльную форму, значкі. У час святочнага мерапрыемства яны далі клятву беражліва адносіцца да прыроды. Пасля дзеці разам з гасцямі і выхавацелямі  заклалі на тэрыторыі садка алею з вербачак.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *