Першыя камбайнеры-тысячнікі атрымалі ўзнагароды

Вадзіцель Аляксандр Холад, камбайнер Павел Навічыхін, камбайнер Сяргей Зароўны з памочнікам Аляксеем Скрыпко.

Жніво  завяршае працу хлебаробаў і ставіць адзнаку за яе. І гонар для ўсіх яго ўдзельнікаў паказаць найлепшы вынік. Нездарма штогод  уборачная кампанія вызначае сваіх лідараў: самых працавітых, старанных,  адказных, якія умеюць выдатна працаваць. І сёлетняе жніво не выключэнне. Яно — гарачае ў поўным сэнсе гэтага слова. Нават па вуліцы прайсці цяжка, а на полі,  дзе  працуе тэхніка,  спёка, здаецца, яшчэ большая.

Ужо вызначаліся першыя пераможцы па намалотах збожжа. На гэтым тыдні першую тысячу тон збожжа намалацілі адразу два экіпажы камбайнераў ААТ “Зазерка” Павел Навічыхін,   Сяргей Зароўны з памочнікам Аляксеем Скрыпко.

Падзячнымі лістамі і каштоўнымі падарункамі перадавых хлебаробаў у полі ўзнагародзілі старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Атрушкевіч, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Маеўскі.  Да слоў віншаванняў далучыліся старшыня Пухавіцкай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Таццяна Стамброўская, першы сакратар раённага камітэта БРСМ Аляксандра Стош, дырэктар ААТ  “Зазерка” Андрэй Папельскі і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Людміла Ленкавец.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *